ВЯСЁЛАЯ Сацыяметрыя
ФОТА НУМАРА:
Лаки
ЧАМУ МЫ ПАСТУПАЛІ НА ФІЛФАК БДУ
1.
Пайшла вучыцца ў ВНУ, таму што не ведала, чым яшчэ можна заняцца.
А сядзець дома не вельмі хацелася.
2.
Таму што хочацца задаволіць свайго дзеда — носьбіта фальклору,
які добра грае на гармоніку.
3.
Пользуюсь принципом «Век живи — век учись».
4.
Я пайшла вучыцца ў ВНУ, таму што гэта робіць шмат людзей.
І таму што мама так сказала.
5.
Говорят, приличные девушки выходят замуж на последнем курсе университета.
А я тоже хочу замуж.
Вывод: я просто обязана доучиться до последнего курса ВУЗа.
Ну, а параллельно, конечно же, получить любимую специальность.
6.
Назло бабулі!
7.
ВУЗ -
Внеучебные знакомства
Всяческие увеселительные занятия
Возможные увлекательные знания
(и не только возможные, а даже обязательные).
В итоге:
ВУЗ — это не только высшее учебное заведение,
но и возможности совершенно разного рода.
8.
Я паступіў у ВНУ, каб пазнаёміцца з адукаванымі людзьмі,
з дэканамі розных факультэтаў і рэктаратам,
і з універсітэцкімі стравамі ў буфеце…
9.
ВУЗ — Выйти Удачно Замуж.
Так всегда мне говорил папа.
Лучший ВУЗ — лучший муж.
ЗАЎВАГА: рэдакцыя альманаха праводзіла апытанне на адным вясёлым (але цалкам афіцыйным!) мерапрыемстве мясцовага маштабу.
РАМАНТЫЧНАЯ Сацыяметрыя
Студэнты філфака: учора і сёння
Алесь Бельскі,
доктар філалагічных навук,
прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры
«Усё цячэ, усё мінае», — сказаў паэт. Даўно адляцелі ў мінулае гады майго студэнцтва, пазалетась, праз тры дзесяцігоддзі, адбылася сустрэча выпуснікоў філфака 1986 г., да якіх належу і я. Маё студэнцкае пакаленне — пакаленне дзяўчат і юнакоў савецкай пары, летуценнікаў і рамантыкаў, якім выпала жыць і вучыцца ў брэжнеўскі час так званага «развітога сацыялізму». У Савецкім Саюзе завяршаўся грандыёзны праект пад назвай «БАМ», у Беларусі будаваліся буйныя жывёлаводчыя комплексы, а, галоўнае, тады яшчэ жыла беларуская вёска, у ёй вірыла родная моўная стыхія, ладзіліся вяселлі, нараджаліся дзеці. Ды няўхільна нарасталі працэсы міграцыі, моладзь імкнулася ў гарады. Аднак значная частка нас, выпускнікоў філфака, хацелі, як і коласаўскі Лабановіч, ехаць настаўнічаць на вёску, вяртацца да сваіх вытокаў і каранёў. Сёння сітуацыя змянілася: адбылася аптымізацыя і рэструктурызацыя ў сістэме адукацыі, інакш кажучы, зменшылася колькасць школ у Беларусі — асабліва вясковых, малакамплектных. А значыць, паменела і вучняў, і настаўнікаў. Раней, у пачатку 1980-х гг., набор на беларуска-рускае аддзяленне філфака складаў 125 чалавек. Доўгі час на філфак трымаўся конкурс, былі вялікія наборы. Са сцен нашай аlma mater выйшлі тысячы высокакваліфікаваных настаўнікаў і спецыялістаў-філолагаў. Больш як за чвэрць стагоддзя колькі студэнтаў перавярнулася перад маімі вачыма! А цяпер на спецыяльнасці «Беларуская філалогія» студэнтаў вобмаль. Напрыклад, на ІІІ курсе стацыянара сёлета, у 2017 годзе, навучаецца ўсяго 9 чалавек. Кожнага студэнта, фігуральна кажучы, можна разгледзець пад павелічальным шклом, вывучыць, выяўна ўбачыць яго творчы патэнцыял, з кожным можна працаваць індывідуальна. А раней як было: чатыры-пяць груп бюджэтнікаў, ды яшчэ так званыя платнікі. Цяжка, немагчыма было запомніць літаральна кожнага студэнта, аддаць яму належную ўвагу. Памятаць і ведаць амаль усіх студэнтаў па імені мог толькі той, хто меў выдатную зрокавую памяць, да прыкладу, як прафесар Леанід Іванавіч Бурак. На кожным курсе заўсёды вылучаліся актыўныя, творчыя ці, як мы цяпер кажам, крэатыўныя студэнты. У ранейшыя часы іх было багата, на асобных курсах да 15—20 % і нават болей, а цяпер кожны неардынарны, выбітны сваімі здольнасцямі студэнт на вагу золата. Сярод філфакаўскіх дзяўчат і юнакоў заўсёды вылучаліся лепшыя з лепшых. Не сказаць, каб такіх, адораных, таленавітых і з высокай матывацыяй, студэнтаў не заўважалі раней, але ў колькасна-працэнтных адносінах яны складалі сапраўдны авангард. За моцнымі і творчымі асобамі цягнуліся «сераднякі» і слабейшыя студэнты. Філфак БДУ ў канцы ХХ ст. даў нашай нацыянальнай літаратуры, адукацыі і культуры цэлае багацце таленавітых пісьменнікаў і педагогаў, дырэктароў школ і кіраўнікоў рознага рангу.
Чым розняцца студэнты мінулых часоў і сённяшнія філфакаўцы? Што можна сказаць пра тыпалогію студэнцтва… Краса была, ёсць і будзе на філфаку. Меней філалагінь — меней красы, але тым больш яна непаўторная і ўнікальная. Студэнт іншы, але той самы, дужа пазнавальны: чытае тэксты, вучыць правілы, выконвае практыкаванні і заданні, здае залікі і экзамены. Студэнт той жа, ён не мяняецца: штосьці не паспявае, крыху лянуецца, аднак, калі патрэбна, мабілізуе сябе на подзвіг і можа за адну ноч «Каласы пад сярпом тваім» прачытаць. Студэнт такі ж, як і раней: жыве весела ад сесіі да сесіі. Ён стыпендыю невялікую атрымлівае, ашчаджае, як і мы ў свой час, капейкі, імкнецца мець сякі-такі грашовы прыварак.
Яны, студэнты, розныя, хоць магчыма казаць і пра нейкі збіральны вобраз студэнта. Сёння студэнт значна лепш ведае замежныя мовы, імкнецца ўпэўнена валодаць, апрача беларускай, да прыкладу, адной з заходнееўрапейскіх моў. Студэнт-філолаг нашых дзён менш чытае, і на гэта наракаюць асобныя выкладчыкі, аднак ён больш апелюе да інтэрнэту, на практычныя прыходзіць найчасцей не з кнігай, а з планшэтам. Ды і спісы мастацкіх тэкстаў цяпер напалову меншыя, чым тыя, што даваліся студэнтам у 1980-я гг. Шчыра кажучы, ды і патрэбы вялікай няма, каб змушаць студэнтаў «эпупеі» чытаць. Не трэба караць студэнтаў літаратурай, тым больш роднай, беларускай! Хай чытаюць класічнае, шэдэўральнае, самае выдатнае!
І яшчэ. Мы жылі ў закрытым савецкім грамадстве, а студэнт сёння мае магчымасць вандраваць па свеце, паехаць, напрыклад, у Варшаву ці ў Парыж. Былі б, як кажуць, жаданне і сродкі. Студэнт, як і раней, жыве летуценнямі, надзеямі, нейкімі важнымі перспектывамі, хоча быць запатрабаваным і паспяховым. Ён мройлівы і закаханы, радасны і засмучаны… Таму, працягваючы духоўна-маральныя традыцыі нашых педагогаў-папярэднікаў, найперш імкнуся бачыць у студэнце жывога чалавека, у якога найперш ёсць свая думка і годнасць.
Мяняюцца квадры, часы і фармацыі, «няма таго, што раньш было». Аднак штовосень у студэнцкую аўдыторыю прыходзіць новая моладзь, якая абрала беларускую мову і літаратуру, беларускую філалогію як свой лёс, як сваю будучыню. І гэта радуе. Мяняюцца пакаленні, але застаецца БДУ, наш родны філфак: «Універсітэт — // Белай Русі квет, // Наша alma mater // Універсітэт» (А. Лойка. «Гімн БДУ»). Віват, студэнт!
СУМНАЯ Сацыяметрыя
Современный студент, или «Печально я гляжу…»
Ирина Михайловна Саникович,
кандидат педагогических наук,
доцент кафедры риторики и методики преподавания языка и литературы Белгосуниверситета
Возможно, мой взгляд на современного студента слишком пессимистичен и критичен, но что есть, то есть.
Думаю, что нынешним молодым людям во время обучения в вузе не хватает основательности, т.е. у большинства студентов отсутствует потребность узнать чуть больше того, о чем рассказывалось на занятиях или что изложено в учебных пособиях. В данном случае речь идет не о максималистском стремлении во всем «дойти до самой сути», а всего лишь о желании сделать шаг в сторону или углубиться на пару десятков сантиметров. Например, самостоятельно прочитать на одно произведение того или иного автора больше, чем того требует программа, или обратиться к текстам автора (писателя, поэта, критика, философа), который упоминается в определенном контексте, но чтение его произведений не предусмотрено, или узнать немного больше об эпохе, в которую жил тот или иной писатель, поэт или исторический деятель, или посмотреть экранизацию определенного произведения… Если студентам можно предложить для анализа языковых особенностей фрагмент статьи знаменитого (с точки зрения преподавателя) журналиста, политика, исследователя, деятеля культуры, то они с разной степенью добросовестности выполнят все необходимые задания, но ни у кого не возникнет даже мысли узнать что-либо об авторе текста, который они анализировали. Как часто в ответах наших студентов мы можем услышать фразу «как сказал кто-то из великих» и как печально, что практически никто не затрудняет себя поиском ответа на вопрос: «А кто же из великих это сказал?». А ведь в эпоху интернета не нужно идти в библиотеку и тратить несколько часов, а иногда и дней на нахождение нужной информации, достаточно просто «спросить у Гугла». Однако поисковые системы не используются по назначению…
Из-за отсутствия желания приобретать дополнительные знания вытекает и другая проблема: создается впечатление, что очень многие молодые люди минимально интересуются или вообще не интересуются событиями окружающего их современного мира. Им безразлично, что в данный момент происходит в своей стране, в соседних государствах, а уж тем более в другом регионе мира. Иногда благое желание преподавателя подкрепить какое-либо утверждение ярким и самое главное свежим примером «из жизни» наталкивается на полное непонимание этого факта студентами. Смешно и в то же время грустно, что в эпоху, одним из девизов которой является фраза Натана Ротшильда «кто владеет информацией, тот владеет миром», приходится во время занятий объяснять студентам полезность привычки раз в день смотреть либо выпуск новостей, либо обращаться к тому или иному новостному интернет-порталу.
С нежеланием узнавать что-то новое соседствует желание достичь цели минимальными усилиями (этакий прагматизм современного студента). Например, нередки случаи, когда на занятиях преподавателю задается конкретный вопрос: «Сколько раз мне нужно ответить, чтобы получить зачет автоматом?» Получается, что стимулом посещать занятия и активно на них работать является всего лишь заветная запись в зачетной книжке, а не потребность в приобретении новых знаний, в расширении своего кругозора, в саморазвитии и формировании определенных умений и навыков.
Печально, но такова реальность.
ПЕРШАКУРСНІКАМ:
Пытанні фалькларыста Анастасіі Гулак
Анастасія Анатольеўна Гулак,
кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Дарагія студэнты, добры дзень!
Дазвольце вам параіць вам ад усяго сэрца быць актыўнымі, цікавіцца і спасцігаць новае. Не губляйце магчымасці і вучыцеся ў выкладчыкаў, якія зараз працуюць з вамі. У навуцы сёння зроблена шмат адкрыццяў, але і на вашу долю застаецца нямала. Заўтра спатрэбяцца адказы на новыя пытанні, пастаўленыя жыццём. Можа быць, пры вывучэнні дысцыпліны “Фальклор”?? вы зацікавіцеся гэтымі праблемамі? Калі так, то чакаем артыкулаў і выступленняў на канферэнцыях, нашы маладыя калегі-філолагі!
1.
Як сістэмна даследаваць фальклор у інтэрнэце і непасрэдна — інтэрнэт-фальклор?
Ад рэдакцыі: «Калі ён там ёсць.А калі усё гэта фікцыя і ніякага інтэрнэт-фальклору няма і не можа быць прынцыпова?
А калі ўсё ж такі ёсць?»
2.
Ці прымянальныя да інтэрнэт-наратываў метады класічнай фалькларыстыкі?
Ад рэдакцыі: «А чаму б не паспрабаваць, калі ты інтэлектуальны вар'ят?
Між тым менавіта такіх ухваляў Нільс Бор».
3.
Як вызначыць межы традыцыйных фальклорных форм у віртуальнай прасторы?
Ад рэдакцыі: «Ніколі не здагадаецеся!»
4.
Што вартае аналізу, а што з'яўляецца нязначным і за час, пакуль вы чытаеце пытанне, ужо страціла актуальнасць?
Ад рэдакцыі: «Вах, вах, мы і самі не здагадаліся!»