Вольга Палукошка аб Калядах у ВНЛ беларускага фальклору
На філалагічным факультэце БДУ 2 гады запар праходзіла серыя майстар-класаў “КаляКалядаў”. Свята арганізоўвае вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору пры падтрымцы кафедры тэорыі літаратуры БДУ. Мэта мерапрыемстваў – пазнаёміць і далучыць да беларускіх калядных традыцый замежных студэнтаў.
Майстар-класы праходзілі на базе вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору. На прыцягу трох дзён госці мерапрыемства мелі магчымасць пагадаць, паспрабаваць калядныя стравы, паслухаць і паспяваць калядныя песні, навучыцца рабіць папяровых анёлкаў. Акрамя таго, у чацвер, 20 снежня, перад студэнтамі з мастацкай праграмай “Каляда на Тураўскім Палессі (в. Тонеж)” выступіў фальклорны гурт “Этнасуполка” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, кіраўнік – старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору Т.А. Пладунова). Каляднымі прысмакамі па народных рэцэптах пачаставала гасцей загадчык кафедры тэорыі літаратуры Т.А. Марозава. Майстар-клас па калядных спевах правяла супрацоўнік кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ М. Дубень.
Удзельніца майстар-класа. Дзень першы.
Папяровыя анёлы ад студэнтаў першага курса. Дзень першы.
Выступленне фальклорнага гурта “Этнасуполка” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў) разам з мастацкім кіраўніком Т.А. Пладуновай. Дзень другі.
Механоша збірае пачастункі. Дзень другі.
7. Калядны стол ад загадчыка кафедры тэорыі літаратуры Т.А. Марозавай. Дзень другі.
8. Удзельнікі спеўнага майстар-класа. Дзень трэці.
Вольга Палукошка, загадчык ВНЛ беларускага фальклору БДУ.