Генадзь Лапацін
Гомельшчына этнаграфічная: збіральнік і суразмоўца Варвара Грэцкая

Генадзь Лапацін і Варвара Грэцкая
МЕНАВІТА БАЦЬКУ ВАРВАРЫ ГРЭЦКАЙ ПРЫСВЕЧАНА ГЭТА ПУБЛІКАЦЫЯ

Генадзь Лапацін пра сябе

Нарадзіўся паэтам.
Паэзія прывяла на філфак.
Дзе я пазнаёміўся з Уладзімірам Іванавічам Ковалем.
Уладзімір Коваль зацікавіў фразеалогіяй, этнафразеалогіяй, этналігвістыкай.

Крокі да этнафалькларыстыкі

Ад этналінгвістыкі я звярнуўся да фальклору, этнаграфіі, этналогіі, якія прывялі мяне ў Веткаўскі музей народнай творчасці, дзе я прапрацаваў больш за трыццаць гадоў. ​

За гэты час я «прайшоў ножкамі» практычна ўсе вёскі Веткаўскага раёна, а таксама вёскі Гомельскага, Добрушскага, Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Кармянскага раёнаў і памежнай Браншчыны. ​

Звычайна супрацоўнікі музеяў займаюцца зборам, вывучэннем, захаваннем артэфактаў матэрыяльнай культуры. Фальклор, этналогія, тэксты нематэрыяльнай культуры — справа НДУ і ВНУ. Дзякуючы мне адбыўся прэцэдэнт: збор тэкстаў нематэрыяльнай культуры стаў асобным накірункам музейнай працы. Па меншай меры ў практыцы аднаго асобна ўзятага музея. І гэта - мая асабістая заслуга. Хаця напачатку сваёй палявой працы я дазваляў сабе падобнае толькі ў той ступені, каб гэта не перашкаджала, не замінала пошукам ручнікоў, прадметаў адзення і побыту. З цягам часу я палюбіў веткаўскія песні, замовы, абрады як любяць адзінае і незайменнае. Палюбіў вясковых жанчын, якія дзяліліся са мной сваімі духоўнымі скарбамі. Гэтая любоў узаемная. Яна адбілася ў маіх кнігах і шматлікіх публікацыях у прэстыжных навуковых выданнях. ​

Сумнявацца ў адметнасці гэтых кніг не прыходзіцца. Я настолькі даўно ў тэме, што і сам бачу іхнюю адметнасць. Рэцэнзіі на кнігі былі ў такіх выданнях, як «ЛіМ», «Краязнаўчая газета», «Живая старина», «Palаeoslavica», «Беларускі фальклор», «Славяноведение».

Пра кнігу «Ікона звалась Свячой...» Абрад “Свяча” ў прасторы традыцыйнай культуры Гомельшчыны»

Яна выйшла ў 2013 годзе ў Гомельскім выдавецтве "Барк" і адрадзіла навуковую цікавасць да старажытнага абраду. Гэтай кнізе папярэднічалі, не ўлічваючы маіх асобных публікацый пачатку 2000-х гадоў, артыкулы канца ХІХ - пачатку ХХ стст. такіх даследчыкаў, як П. В. Вікул, А. Е. Грузінскі, В. Дабравольскі. ​

Мая кніга, як адзначае у сваёй рэцэнзіі В.В. Бялова, «…стала хорошим подспорьем при проведении полевых исследований недавнего сезона. В июле 2014 г. состоялась российско-белорусская этнолингвистическая экспедиция в рамках проекта "Ареальная структура белорусско-русского лингвокультурного пограничья: язык и фольклор"». ​

Для даведкі. Вольга Уладзіславаўна Бялова - расійскій этналінгвіст, фалькларыст,  доктар філалагічных  навук, вядучы навуковы супрацоўнік і вучоны сакратар аддзела этналінгвістыкі Інстытута славяназнаўства, галоўны рэдактар часопіса «Живая старина» .

Водгук на кнігу «З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічна-парэміялагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2012 гг.»

Узрадаваў ліст, які я атрымаў ад Валерыя Міхайлавіча Макіенкі:

Уважаемый Геннадий Исаакович,
Сердечное благодарение за Ваш замечательный труд. Каюсь: мне где-то на ходу передали Ваш словарь, я сразу увидел, что он – одна из знаковых серий белорусских диалектных и речевых собраний фольклора, который я давно знаю и люблю. Потом, как бывает, закрутился в ежедневных беличьих колесах и не успел Вас письменно поблагодарить. Прошу прощения.
И вот сейчас Вы одарили меня и моих соратников электронной версией Вашего собрания. Написанного с глубоким пониманием и любовью к Слову родной Вам Гомельщины. Да еще и с рецензиями моих любимых коллег Владимира Ивановича (Коваля) и Татьяны Васильевны (Володиной) …
Обязательно будем включать этот ценнейший материал в свои статьи и книги. Тем более, что Век пражыць – не каробку сшыць. Не коробку, но зато – такие словари народной речи, которые мы с Вами сшиваем всю жизнь.
Желаю Вам успеха в этом благородном деле. Давно мечтаю, чтобы кто-либо из Беларуси собрал воедино то, что собрано и издано после двухтомника М. Я. Грынблата.
Желаю крепкого здоровья и исполнения замыслов.
С почтением,
В. М. Мокиенко
9 декабря 2020 ​

Тое, што цябе збіраецца цытаваць у сваіх працах Макіенка, - гэта нават вельмі і вельмі… Ён даўно ў тэме і ведае пра што гаворыць. Зноў для даведкі: Валерый Міхайлавіч Макіенка доктар філалагічных навук, прафесар кафедры філалогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, ганаровы старшыня Фразеалагічнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў, аўтар у вышэйшай ступені каштоўных кніг і слоўнікаў. ​

Безумоўна, усё гэта прыемна і прэстыжна. Але асаблівае значэнне мае для мяне тое, як успрымаюць тыя самыя кнігі самі жанчыны. І тут трэба ўзгадаць Варвару Аляксандраўну Грэцкую з п. Амяльное. Яе ўспрыяцце кнігі «Варвара Грэцкая як з'ява беларускай народнай культуры» мяне проста ашаламіла: «Ета самы лучшы падарак... У жызні маёй самы лучшы падарак, што ты падарыў мне кнігу ету..» [Чым ён лучшы?] «Усім... Ты мне любя яе дзелаў... Я табе ад усёй душы ўсё, што знала... Я б магла сказаць табе... Ну, прапець дзве песні... Усё, што змагла, табе сказала... Мы сколькі гадоў дружым с табой?.. І вот для мяне падарак... Самы лучшы ў жызні... Ніхто мне такога ня дзелаў...»

Паэтычныя кнігі

Што тычыцца Паэзіі, з'яўляюся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Маю кнігі: «Лепить из снега» (2002), «Без чисел и дат» (2003), «Луны преобладанье» (2003), «Увидеть дерево» (2008). У Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» выйшлі кнігі «Около облака» (2012), «Поделиться небом» (2019). Нізка вершаў прыводзіцца ў выданні: «Поэзия русского слова: Анталогия современной русскоязычной поэзии Беларусии» (2019). Але гэта ўжо зусім іншая тэма.


Пра Варвару Грэцкую

Мы пазнаёміліся ў Ветцы

З Варварай Аляксандраўнай Грэцкай, калісяшняй жыхаркай пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельская вобласьці, мы пазнаёміліся ў Ветцы, дзе яна жыла пасля адсялення Амяльнога ў сувязі с наступствамі аварыі на ЧАЭС, і прасябравалі больш за пятнаццаць гадоў. Сустракаліся, размаўлялі, яна спявала амяленскія песні, распавядала пра амяленскія звычаі і абрады, перасыпала сваю гаворку амяленскімі прыказкамі і прымаўкамі.

У 2015 годзе ў гомельскім выдавецтве «Барк» выйшла кніга «Варвара Грэцкая як з'ява беларускай народнай культуры». Зместам кнігі сталі фальклорныя скарбы беларускай вёскі Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці: песні, павер'і, прыкметы, абрады, запісаныя ад Варвары Аляксандраўны на працягу 2005 ‒ 2014 гадоў. А праз два гады убачыла свет новая - «"К каждаму разгавору прыказка ё..." З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2012 гг.», у якой жыццё Амяльнога ўвасобілася у прыказкі і прымаўкі: іх я запісаў ад суразмоўцы больш за дзве тысячы. Таксама былі шматлікія артыкулы ў такіх выданнях, як «Живая старина» (Масква), «Антропологический форум» (Санкт-Петербург), «Palаeoslavica» (Кэмбрыдж, Масачусетс), «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні». Такой багатай бібліяграфіі, як у Варвары Грэцкай, не мае ні адзін з носьбітаў беларускай народнай традыцыі.

Разам з тым за межамі гэтых кніг і публікацый засталося шмат цікавага, але нефарматнага для навуковых выданняў. Перш за ўсё гэта яе ўспаміны, рэплікі, сентэнцыі пра сваіх сямейнікаў: бацьку, маці, бабулю Алёну. Але ж трэба сказаць, што і мной яны запісываліся не адмыслова, а ўзнікалі як нейкія заўвагі падчас запісаў этнаграфічных і фальклорных тэкстаў: самі па сабе на той момант для мяне самастойнай фальклорнай альбо этнаграфічнай каштоўнасці ня мелі. Прычына такога стаўлення да семейных успамінаў Варвары Аляксандраўны Грэцкай вымалёўваецца ў вышэйшай ступені відавочна. Працуючы над гэтым матэрыялам, я выйшаў на тэму асяроддзя, у якім выхоўваецца носьбіт традыцыі. Да гэтага часу ні для этнографаў, ні для фалькларыстаў, па меншай меры беларускіх, дадзеная тэма адмыслова не існавала.


Дачка і бацька

Варвара Грэцкая пра выхаванне

Паводле вызначэння Варвары Аляксандраўны Грэцкай, выхаванне чалавека пачынаецца менавіта з сям'і: «Еслі ў сям’е не васпіталі, школа рады не дасць. Я ўчыцелёў не віную. Учыцялёў я віную, што дзвачак знахальнічаюць якія... Дак нада дзісцяпліну імець... Ну, і ўсё раўно - учыцель не прычом, еслі у сям’е дурак зародзіцца. Яму хоць гавары... І вот гаворяць: "Учыцеля даўжны..." Не... Што ўчыцель мажэ? Як калісь у нас было па сорак пяць учынікоў... Класы бальшыя... Утрёх сядзелі на партах... Дак што? Учыцель усіх навуча?.. Бабачка мая і матка... <…> Спасіба матцы, што радзіла, а баба ўзрасціла... І бацька мой любімы... Калісь бацька наш памёр, мне восем гадоў было, я ўсё плакала па бацьку…» Вось так больш-менш падрабязна пра маці і бабулю, і так сціпла пра бацьку. І гэта зразумела, бацька памёр, калі маленькай Варвары было сем альбо восем гадоў: «Бацькі ж не было, я чуць помню, каб не фатаграфія, я б і не помніла, а пяцера… Гадоў сем было ці малажэй, бацька памёр, мне было восем гадоў… І бацька ж скора памёр наш, аперацыі не перянёс, лопнула язва, якбы ціпер, дак плёвае дзела…»

Варвара Грэцкая: «У каждым гасударстві ё прэзідзент, у каждай хаці — хазяін…»

Яго ролю для сям'і пераацаніць проста немагчыма. Гэта прызнавалі як свае сямейнікі, так і аднавяскоўцы, праўда, у некаторых гэта выглядала своеасабліва, з адценнем зайздрасці. Нават прадказвалі, што пасля смерці бацькі, за якім сям'я жыла як за каменнай сцяной, яна попрасту прападзе: «Усі казалі на матку: "Прападзёш!.." Калісь былі такія задзіры: "Прападзёш ты, Грэцкая! Німа ўжо ў цябе каменная гары». Мол, бацька памёр…<…> Маю матку ні любілі... <…> Калісь сказалі на матку... Былі такія мужчыны... "Во памёр Сашок, дак ціперь яна паглядзіць... Ня будзя ўжо так жыць... <…> І баба Алёнка: "Во, Полячка, як быў Сашка, дак і добря было… — (А як памёр бацька наш) — дак ты і хвост аберыш…»

«Сям’я - ета малінькая гасударства»

Не абцяжараная вызначэннем Канфуцыя «Дзяржава - гэта вялікая сям'я, а сям'я гэта маленькая дзяржава, і трымаецца яно на любві», спасылаючыся на сваю бабулю, Варвара Аляксандраўна па-філасофску разважае: «Сям’я - ета малінькая гасударства». У гэтым «гасударстве» бацьку адводзіцца роля прэзідэнта, міністра, гаспадара, і ён, паводле Варвары Аляксандраўны, вырашае самыя розныя пытанні: эканамічныя, ідэалагічныя, выхаваўчыя, адукацыйныя: «У каждым гасударстві ё прэзідзент, у каждай хаці - хазяін… А хата, сям’я - ета малінькая гасударства. Ты - прызідзент у хаці, хазяін, бацька: знаіш і грошай колькі, і хлеба колькі пракарміць дзяцей, і пра ўсё ты знаіш: і сэканоміць знаіш, што нада прадаць, да дзецям тоя і тоя».

Толькі бацька кіўне пальцам...

<…> «Баба гаварыла пра сям’ю. Сям’я жыве... І харошая сям’я, і дзе алкашы, і дзе злыя людзі... Сварку падымяць... Дзе ўстаюць ціха-мірна і лажацца спаць... І дзень пройдзя мірна. Сям’я - ета малінькая гасударства. Бацька - міністр. Жонка можа ўказаць, баба... Дзеці ета патом...» Дак яна ўсё казала: «Сям’я - ета малінькая гасударства... Плахія - значыць, будзя вайна ў хаці... А харошая сям’я - у іх усягда лад, усягда смех. Толькі бацька кіўне пальцам... Сям’я — ета малінькая гасударства... Парядак штоб быў, цішына, парядак... Што здзелалася ў дварэ, штоб ні грама чужы ніхто не знаў...»

Як путны бацька...

<…> Ну, я кажу: «Баб, чаго ты так… Гасударства?» Яна гаворя: «У гасударстве бальшом… У нас Сталін вядзе парядкі, камандуя, а ў раёні свой… А сям’я, тут ніхто, тут бацька, матка камандуя. Тут бацька глаўны, тутака свой прызідзент, сваё хазяйства, ён камандуя, што нада дзелаць, што купіць, што есць… <…> Семь’я - ета малінькая гасударства. У сямье штоб хто-та вот вёў парядкі да ўсё - хазяін. Бацька доўжэн... Як путны бацька, ён дзелая парядак у хаці. Дак вот сямья - малінькая гасударства. Даўжон хто-та быць міністрам. А матка даўжна фінансы штоб зберягала».

<…> «Сям’я – ета малінькая гасударства... Пётр Первы калісь забоціўся. Дак ета ён над усім гасударствам. А мы – бацька забоціцца, а мы работаім. Ён нам загадывая і эканомію дзелая, і пракарміць, і надзець, і абуць, і пражыць, і штоб цёпла было. Бацька – хазяін з маткай. І штоб якую скаціну дзяржаць. Усё ета нада. А дзеці падчыняяцца. Дзеці работаяць. І калісь кажэн сваю работу зная».

<…> «Гаворяць: у каждым гасударстві ё прэзідзент, у каждай хаці - хазяін. А хата, сямья - ета малінькая гасударства. Ты - прызідзент у хаці, хазяін, бацька: знаіш і грошай колькі, і хлеба колькі пракарміць дзяцей, і пра ўсё ты знаіш: і сэканоміць знаіш, што нада прадаць да дзецям тоя і тоя».

А ён хляпнуў да пайшоў...

Паводле Варвары Аляксандраўны, менавіта бацька нясе ў сям'і самую вялікую адказнасць. Адсюль і наступнае: «Страна, як сямья бальшая. А ён хляпнуў да пайшоў. Ён быў важак. Ляксанаў, калісь, сядзім, цілявізар глядзім, ён гаворя: "Во гад! Кінуў страну бальшушчаю. І хляпнуў дзвярямі і пайшоў. Ён жа, як бацька. Сямью такую!... Страна такая мошная.... Дак ета сямья яго... Ты ж глядзі... Закрыў дзверы і пайшоў. Кінуў усё. Гад ты гад! Разваліў страну... Чорт страшэн, а ён ішчэ страшней. Столькі народу пагубіў, паразліваў слёзы. Во Расія ўжо аддзельна, Беларусія аддзельна"».
Зразумела, што гэта пра Гарбачова і развал Саюза.

«Маё дзела – паправіць...»

[Але ж кіраваў сям'ёй Аляксандр Ягоравіч Грэцкі не аўтарытарна]. Казаў наш бацька: "Маё дзела - паправіць. Поля, што будзіма дзелаць?" Матка: "Ну, ты ж - хазяін у дварэ". — "Ну, я ў цябе спрашываю. А я папраўку табе дам: вот ета - можна, а ета - нільзя. Я ў сваей галаве твае словы, як на сарціроўку, сарцірую. К пуцю яно - значыць, я прымаю, а не к пуцю - скажу: "Ета во адкідай. Ета - не нада".

«Штоб людзі вас не судзілі…»

* * *

Ета бацька? (Пра аднгаго з аднавяскоўцаў). Ці ён іх на пуць навёў? Сказаў: "Дзеці, дзелайця харашо, штоб людзі вас не судзілі, і вам было добря: работайця, ня крадзьця. Вообшчэм: дзелайця па-людскі. [Вы калісь казалі, што бацька доўжэн на пуць наставіць дзяцей. Гэта як?] Штоб сказаў, што вот ета харашо, а вот та плоха. Вот ета нада дзелаць так, ета так нада дзелаць.

* * *

Путны бацька, ён скажа: "Тоя ня так. Дзеці, ідзіцё гуляць, штоб шкоды ні як. Вы пазору не сабе наносіця, а мне. Стыдна будзя на вуліцу выці, што будуць казаць: "Ідзі-ка сюда, Сашок. Што твой сын нарабіў?"

* * *

Нада бацьку харошаму на пуць наставіць дзяцей. А як дурны бацька, ён сам сябе не глядзіць...

* * *

Бацька мой так сказаў: "Бога ніхто ні бачыў, а нада Бога чустваваць. Бог дзелая дзісцяпліну ў дварэ. З дзецтва вучаць дзяцей: "Тоя няльзя дзелаць, тоя няльзя дзелаць. Украсць, там, няльзя. Бог усё бача. Нада быць харошым дзіцёнкам". І нашы хлопцы так і выраслі. У такой традзіцыі. Ні адзін ні пайшоў ні ў камсамол, ні ў камуністы. А бацька сказаў: "Жывіця у адной стране, дзе ты радзіўсь, ні зміняйця ей нікада."

* * *

"Кацялкі развязыйця! А то аны ў вас пазавязываны. Дак вазьміця драты развяжыця. І ніхай кацялкі ў вас работаяць". Галава — кацялок. І бацька мой усё казаў, пачану што ні так: "Ну , кацялок жа не зварыў". Галава думая, кацялок варя.

«Бацька нас дажэ пальцам ня тронуў нікалі…»

* * *

А шчэ бацька быў, ён падойдзя, абнімя да пацалуя мяне і Тусю і Машу: "Ой, мае-та вы, дзевачкі, залатыя ў мяне дзевачкі!" Калісь на нас... Крывец, вон, дзядзька прыдзя, мацюкі лупя на дзевак і на хлопцаў — на дзяцей. Бацька будзя казаць: "Васіль, дзеці шчэ несмышлёныя, ата ангелы. Нельзя на іх мацюкацца".

* * *

Бацька нас дажэ пальцам ня тронуў нікалі. Падойдзя, скажа: "Дзеці, няльзя. Матка сказала, зачыць, правільна". Ён падцвердзя, што матка... Мол... Толькі на яе паругаіцца: "Поля, штоб я нікагда не бачыў, штоб твая рука да дзіцях была".

* * *

Наш бацька жалеў нас. Ён нікалі пальцам нікога не ўдарыў. Божа ты мой!. Матка дак тая, бывае, як чысцяне!. Ён: "Што ты дзелаіш?! Ня нада етага дзелаць, Поля." — будзя ўгаварываць. Яна: "Я буду з імы чыкацца, калі ты іх папатворыў." Во калі пачаном. То калі даганяімся ў пярэдняй хаце. Стукацім. У "Угоду іграім", адзін аднаго даганяім. Туся мяне, я Тусю. Яна: "Цішына штоб." Мы ізноў бегаім. Яна абору возьме. Ці шкоду якую. Ці загадае дзелаць што. Мы ня здзелаім. Яна падыходзя, не разгаварывая. Як урэжа!.. "Вот вам! Штоб вы зналі, загадала — здзелай, тады сваім дзелам займайся". А бацька нікалі пальцам ня трогаў. І казаў: " Бой атмянён. Цялеснае наказаніе атмянёна". Калісь жа было, што роскамы білі людзей. У нас аднаго Бізуном дразнілі. "Бізуном біў", — баба казала. Казаў пан: "Хто правініцца, мне нада, штоб бізуном біў, склькі раз я скажу. Скажу: "Пяць раз". Лажыцца, і ён як уцысця! Тым бізуном. І ўнука яго. "Хто-та пайшоў?" — "Бізун." І дзеда тога: "У-у-у! Бізун." Ён біў людзей. Гад такі!" Ён старэнькі ўжо быў. Пры пану білі. А тады ўжо атмянілі. А то ж білі бізунамы.

* * *

Бацька нас дажэ пальцам ня тронуў нікалі. Падойдзя, скажа: "Дзеці, няльзя. Матка сказала, зачыць, правільна". Ён падцвердзя, што матка... Мол... Толькі на яе паругаіцца: "Поля, штоб я нікагда не бачыў, штоб твая рука да дзіцях была".

«Бывая, я ўперяд памру, Полька, не бяры другіх бацькоў…»

* * *

Бацька прыходзя, мы скарэй ужо Туся, я і Ягор на улоння лезіма. Ён перва: "Падаждзіця, дзеткі", — возьмя Ягора, не раздзеваўшы быў, абы толькі ў бацькі на ўлонні пасядзець. Матка: "Во ужо віслівыя етыя! Німа ў бацькі нічога вам даць!" А ён у магазіні ў Закружжы работаў прадаўцом. Прыходзя адтуль, і вот такая круглінькая, ламапасе, там, такія канхветачкі, ён усім прынясе, ня то шта нам, Ягорку ўсягда дзве, еслі нам па адной, а Ягорку — дзве, самы маленькі, і дасць і бабі, і матцы, усім дасць. Гаворя: "Я пасчытаў сколькі нас — восем душ, прынясу дзесяць",іІ сабе ў рот укіня. А мы, еслі, он сабе ня кіня, мы гаврым: "Ну, аткусі". Там і такія канхветачкі, падушачкі былі, і ён нам дасць па падушацы, а сабе ўжо німа, і мы ўжо будзім казаць: "Тат, ну, вазьмі аткусі! Ну, аткусі!" Ліпнім усі. Ягорка будзя казаць: "Ну, аткусі. Татачка, аткусі!" Штоб ужо і бацьку было. А ціпер сажралі і пашлі...

* * *

Бацька іграя, а ён падойдзя, малінькі, вот я помню, пальчыкамы варсая ў кнопачкі тыя... і бацька... мы ўжо танцуім, а ён будзя стаяць, і пальчыкамы. Яно ўжо не туды іграіцца, а бацька: "Вот маладзец! Ой, Ягорка, сыночык. — І пагладзя яго. — Маладзец. Гарманіст будзіш". І ён тады аж рукамы ўсімі. Бацька і кажа: "Будзя з яго толк". І ён жа іграў класна, Ягор наш. Ніхто так не сыграя. Вот і Закружжа, і Амяльноя... ну, у Шэйцы харашо іграў — Цішка быў.. Ну і, усё раўно Ягор сказаў: "Буду канцэрты дзелаць, штоб у міне класнасць была дзействіцільна". Ну, прэдсідаціль гаворя: "Ідзі ў Гомелі падвучысь".

* * *

Бацька казаў: "Купілі Варвару, дак яна матцы палавіну ночы атрывая. Не дае спаць". А дзед прыдзя Буцькаў і кажа: "Ну як, Варвара, палавіна ночы табе атарвала?" Матка кажа: "Не. Сёдні спала спакойна". — "Ты ей мачку дай". — "Не. Я сваім дзяцям маку ня буду даваць".

* * *

Бацька сказаў: "Варвара палавіну ночы атарвала". І пашло. Сталі гаварыць: "Варвара палавіну ночы атарвала". Дак як такіх мачых, штоб іх зямля не дзяржала! Бацька мой казаў, як знаў: "Бывая, я ўперяд памру, Полька, не бяры другіх бацькоў. Ніхай ён будзя лопацца, не бярі. Ён жалець дзяцей ня будзя. Еслі ты, не дай Бог, памрэш, ці з радоў, ці забалеіш, век ня буду жаніцца. Як сумею, так дагляжу. Мачыхі ў дварэ, штоб не было. Ета звяр’ё!".

«Бацька наш на ўсе рукі быў…»

* * *

Мужчына доўжэн усё глянуць: "Во ета нада здзелаць! Во ета нада зделаць…» Я счытаю, ета паганы чылавек, што не ўмея нічога дзелаць… Бацька наш на ўсе рукі быў... І вярёўкі віў... Ён сам і рямы дзелаў, і стаўні сам дзелаў, і сталы дзелаў, і канапку здзелаў... як немцы, дак пагарэла ўсё... і усё сваё было. Вайна началася... бацька мой малады памёр... бацька памёр трыццаць сем гадоў была, а матка памёрла — сорак сем гадоў".

* * *

Струг ё... Бацька наш калісь дзелаў начоўкі. Мы малыя былі ішчэ... Бацька памёр, мне восем гадоў было... Дак мы струг тый узялі... Сілы ж німа... І мы так удзяўбнём яго... Выкалывыіма... Бацька прышоў: "Хто шкоду здзелаў?" Мы, Туся, і Маша, і я маўчым... Ён: "Хто здзелаў? А то матку пазаву". Бацька нас дажэ пальцам ня тронуў... Ня біў... А матка бярэ, жаря аборай. Начоўкі — стругам выструганае... А карытца — збіванае.

* * *

Бацька ўсё ўмеў. Нада залапіць штаны, ён садзіцца, сабе штаны залапя.... Еслі парвецца, тады з другіх штаноў лапік крапчэйшы выбіраяць... І ён залапя, і ты ні скажыш, што ета муджчына дзелаў... Як баба...

* * *

Бацька маткін аддаў машыну... І бацька сам ладзіў... Чуць толькі, матка: "Саш, наша машына што-та пачала..." Ён прыдзя, наладзя... І прясць умеў...

* * *

Бацька ўсё ўмеў мужчыская... У яго былі і напільнікі, і рубанкі, і фуганкі... Сам і рубіў хату... Баня ў нас сагніла... Бацька паедзя з маткай, Ваню возьмяць, Машу... І я бягу: "Бацька, і я паеду". Кары возьмя, і мы ззаду памагаім... Якая ад мяне помашч... Кары такія длінныя, палазы шырокія... І на баню навазілі... Паедзім гуртам... Сам дзелаў, нікога ні прасіў... Рямы дзелаў на вокны... Хамут нада, дак ён сам дзелаў...

* * *

Бацьку што нада па кузнечнаму, ён сам сабе скуе... Пойдзя, папрося ключ у кузняца... Кузня у нас была за гародамы калхозная...

«Ета будзя гарманіст…»

* * *

Ягор… На гармоні. Бацька казаў: "Ета будзя гарманіст. Я бачу." Будзя малы. Чацвёрты гадок. І бацькі як німа: " Баба, дай мне гальмоську!. Дай мне гальмоську!." Баба: "На. Да ціхонька. Сядзь долі, што б хоць не ўпусціў. А то, бывая, на караваці ўпусціш." Тряпку якую расцеля, ён ужо сядзя. А так. Што ён будзя дзелаць. Чатыры гадкі дзіцёнку.

* * *

Ягорка наш… Наш Ягор сіратой астаўся, бацька памёр яму чацвёрты гадок быў, чатырёх не было. Ён сядзеў і па бацьку плакаў: "Татачка родны, чаго ж ты мне гармонь не адказаў?" А матка будзя сядзець і кажа: "Ну, табе ж яна астанецца. Не дзеўкам, а табе". — "А чаго ён паміраў і ні сказаў?". У бальніцы ён памёр, нежывога прывязлі. І плача: "Татачка, хто мне тоя будзя дзелаць?" Усі людзі стаяць, гаворяць: "Ета нада, чэтырёх гадкоў німа, ён ўжо сядзіць і гладзя па руках, і цалуя бацьку бесканечна". А другія…

* * *

Восем гадоў яму было, ён ужо іграў на гармоні. Прыродны гарманіст. Увесь ён на гармоні падавіўся змалку. І будзя казаць: "Мам, вазьму я бацькаву гармонь." Бацька памёр жа. Яму тры гадкі было. І калісь тры гадкі. Ён і кажа. Як-та ён усё казаў: "Гоп-ца дрыца гоп ца-ца! Гоп-ца дрыца гоп ца-ца!" І ён ножачкамы выбівая. Бацька гаворя: "Будзя гарманіст класны".

* * *

Ягор змалаланству. Ішчэ бацька памёр, яму тры гады было, чацвёрты. І ён прэданы быў. Калісь бацька і казаў: "Ета будзя гарманіст". — "А чаго?" — "Ён прэданы". Бацька толькі заіграя, ён ідзець і стаіць роцічэк разявіўшы. І праўда, памёр бацька, і ён на яго гармоні іграў.

«У нас багата было кніжак...»

* * *

Бацька наш вучыў, паставілі яго... Лекпункты былі. Звалі лекпункт. Каторыя саўсім у школу не хадзілі, дак лекпукт іздзелалі. Бацька вучыў іх. Наш бацька вумны быў. Дак ён вучыў іх ад раяно.

* * *

У бацькі столік быў, як у нас кухонны... Кнігі на нізу ляжалі і навярьху. А на хаці дак там ляжалі... Ета я лялькі павышывала, дак ета палезла на хату раз, дак паскладаны... Ужо бацька памёр, баба ня ўзлезя туды на хату, дак мы палезіма, абы баба ня бачыла. Пытая: "Дзеці, дзе вы?" — "Да во сядзім". — "Што вы там шкоду дзелаіця?.. Кнігі..." А мы аберніма і перабіраіма: дзе карцінак болей... Дак бралі... Павышыла... Партрэт у мяне, дак с калісяшніх тых.... І ці то ў журнале былі у якім, ці, можа, ў календарэ... І во што ў прастыне. [Што ў бацькі за кніжкі былі?] Бацька чытаў і бажэствінныя багата было, і казкі былі ўсякія. Мы чытім з Тусяй. Я пачытаю, тады Туся. Туся чытая, я буду слухаць. Тады я чытаю…

* * *

Калісь бацька наш вучыў лікпункцаў....Хадзілі... Жанатыя... І дзеўкі... Матка наша: "Ну, як там харашо вучацца?" — "Ё прылежныя, каторыя хочаць вума набрацца... А ё, прыдзя, прахіхікая... І паняція яму німа, што ўрок..."Лікпункты... Лікі... Штоб счытаць вучыліся... Гасударства так назвала..."
[Дзе вы навучыліся чытаць і пісаць?] Я вучылась. Ваня хадзіў у школу. І Маша. Ну, яны ўжо. Матка будзя казаць. Наша матка строгая была. І будзя казаць: "Туся і ты, Варячка, учыцісь. Загадаюць вам па букві. Сёдні — а, заўтры — б. Пішыця. Учыціся." Ну, ішчэ ж бацька быў. Дак бацька казаў: "Дзеці, большыя вучацца, а вы." "Вот букву а я пішу." Наш бацька вучыў у вячэрняй школі. Узрослыя, да ня знаюць, якія буквы пісаць. Прыказ такі быў ленінскі. Штоб хадзілі ў школу. Штоб кажды чылавек распісацца мог. А то ў нас былі і хлопцы, і дзеўкі. Яны рапспісацца ня ўмелі. Дак прыехаў Аляксеенка і гаворя: "Сашок, ідзі. Я знаю, што ты справісся з етым дзелам. Я табе планы дам.. " Дак бацька вучыў".

* * *

Бацька напіша букву. Сёдні — а. "Багата ня дам." Вот сёдні а будзім пісаць. Напіша на бумажцы, а мы глядзім. Ну і, пішыма мы. І строчкі тры напішыма…

* * *

А баба кажа: "Вы, дзеткі, сядзіця. Ня ў хаці. Дак на вуліцы. Як у дзень. Свіней пасвіце да курэй. Вот вы і пішыце на зямле. Сцярыце і зноў пішыце." І мы на дарогах пішыма. І вучылісь. А Крыўцовы. Цётка іхняя зусім ніграматная. Яна чытаць і букваў ні знала. Маруся ў школу пашла, у первы клас пахадзіла. Крывец: "Хваця з цябе. Распісацца ўмеіш. Хваця."

* * *

Бацька напіша на лістку такую бальшую букву і мне і Тусі: "Пішыце. [А чытаць калі навучыліся?] Чытаць. Перва мама мы пісалі. Перва а мы напісалі, тады мэ наісалі. "Напішыце, мама штоб было". І так во мы навучыліся".
[Кніжкі вы любілі чытаць?] "У нас багата было кніжак. Столік такі. Згарэў ён. Там поўна было!. Казкі ўсякія, бажэствінныя былі. К аднаму боку. "Не чапайце, дзеці." Мы меншыя былі, дак мы толькі з карцнікамы выбіралі. Гартаім карцінкі. А матка будзя казаць: "Што вы карцінкі вычытаіце? А будзіце хадзіць балваны дурныя!" Так і вучыліся. Прыдзім у школу. Пакуль хадзіць у школу, дак мы ўсю азбуку зналі.

* * *

Я ў школу пашла, чытаць і пісаць умела, бацька навучыў. Гаворя: "Дзеці, падрыхтоўвацца будзім. Штоб вы ў школу пашлі, ні сядзелі, як асталопы, а штоб вы ўжо зналі. Хто-та ня зная?". — "Алёна Крыўцова". — "Ты з такіх дзяцей не бяры прымер, а бяры с харошых, а с такіх не бяры. Плахоя ад цябе далёка не адыходзя".

* * *

Бацька казаў: "Гэтыя кніжкі чытаць, гэтыя не чытаць». [Якія не даваў чытаць?] Былі. Тады цэркву разгрябляі, дак бралі людзі, не выкідалі. Мы ж па-тому ні знаім. Там напісана была ні па-нашаму. Якіясь кавычкі, да кропелькі. Бацька наш пеў, як Вялікадня. Дома прачытае. Хадзіў на клырус. Матка і баба, і бацька хадзілі на клірус. Пелі ў цэркві.

* * *

[Не казалі матка і бацька, для чаго ўмець пісаць, счытаць?] Ну, казалі: "Нада ж і грошы пасчытаць." І авечкі. Казалі: "Во авечкі ідуць дамоў, пасчытаіце. Колькі авечак. Усі ці не." І пісьмо напісаць нада.
"Ета ж тады ўсё казалі... Амерыканчыха прыходзя... Матка наша ўсё чытала кнігі... Яна з інтанацыяй... Красіва чытала... Кніг у нас багата было... Усё казалі: "У Грэцкава бібліяцека" Бацька кнігі ўсё... Сняжкі пачытаяць: "На, Сашок!... Чытай дзіцям.." І казкі ўсякія калісяшнія... Пагарэлі, як хата гарэла..."

«Я не для кароў сялюся, а для дзяцей…»

* * *

У нас у вішнях увесь двор быў, дак усё казалі: "У Грэцкіх двор у вішнях утапая…" Як расцвіце, бела кругом… І дзе якоя месцечка, бацька… І паўз забор, і за хатай… Ён места шырокая кінуў, штоб свае вішні былі… Бацька гаварыў: "Насаджу вішні, ніхай у вішнях мой двор утапая… І дзеці будуць есць даатвалу… Ня будуць у чужых красць…"
"Бацька кажа: "Я план вазьму там". Матка: "Бяры на самам краю, карова прыдзя." Ён: "Я не для кароў сялюся, а для дзяцей. Мае дзеці выдуць, і з тога краю ідуць людзі на сярёдак, і з тога." І ў нас вешна тут людзі! То новасці, то што-нібудзь, пасмяёмся. І чось не сварыліся, ні брэхняў не было, ні зводаў ні было. А ціперыка адзін аднаго не навідзяць. А тады садзяцца і начынаяць пець. І мужчыны рявуць, ні знаю як! І бабы будуць сядзець. Жаваранка: "Будзя казаць: "Д якога хрэна вы сядзіцё? Давайце-ка!." І начыная пець, песню заводзя, усі пяюць. І мы. Нам места ж німа. Плойме. Пасадзімся. А у адніх поставачках. Матка: "Плацце ідзі, раздзень, а то парвеш." Сядзіш на кортачках. Каленцы. І пяёма мы. Каторыя бабы: "Ідзіця, сабе кудлычця! А нам не мяшайця." А другія, як наша баба, тая не прагоня, скажа: "Ніхай вучацца дзеці." А як баба Іванюшкава, Куліна: "Ідзіця вы адсюль!" Харошы хазяін, ён хоць дубец да пасодзя… А хяровы, ён лазу і тую ня вычячэ, а на яе места яблыны ні пасодзя. Былі такія, што дажэ на агародзе дубца не было. Напрымер, у нас, у бацькі… Пересяліліся з Закружа у Амяльное, дак бацька начынаў ад смароды… І смарода, і маліна, і сліва, і вішні… Да ігрушыны, да яблыны пасадзіў… Штоб дзеці ні лазілі к людзям… Амерыканцавы насадзілі… Амерыканцавы былі, у бабы Парасуткі, у Коршунавых дажэ дубца не было, у Касцючкавых сад тожы харошы быў, у Барысавых не было, жадавалісь зямлёй, мол, цень будзя…

* * *

Клён на вуліцы рос. Во мяжа. Хата наша, а во іхняя. І ту клён. Пасадзіў бацька так. І ёлка была, і дуб, якія ё дзікія, і рябіна, усякія дзярэўі бацька на вуліцы панасаджываў.

* * *

Калісь баба ўсё казала... Там сусед жыў: на агародзі дубца ня ўсоджана. Як мы перясяляліся з Закружжа сюды, далі ўчастак, сяленія новая, усе рынуліся, дак бацька адтуль, з Закружжа, і вішэн накапаў, і маліны, што на агародзі было, і папасадзіў. А Крывец не пасадзіў дажэ дубца, што дубец укінь, і ён будзя рэсць?!

«Жыві так, штоб жонка табе спасіба казала…»

* * *

Жыві так, штоб жонка табе спасіба казала. А як жыць будзіш… Січас с табой гаварыць… Сійчас мацюкоў такіх во, дак ета не мужык ужо… Чаго сварка ў двары… Адзін аднаму ні ўважаць і разыходзяцца…

* * *

У нас плахіх слоў не было. Бацька наш харошы быў. І матка. [І бацьку свайго ня знала?] І бацьку ні знала які... Адкуль яна будзя знаць... Яна ў дзеда і бабы... Шэсць гадкоў, яна засталася ў дзеда і бабы... Дзед і баба сказалі: "У нас ніхай жыве..." А бацька дзесь прыжаніўся... І двое дзяцей было ў тыя маладзіцы... [Матка не расказывала пра сваіх дзеда і бабу?] З кім яна расла?.. Замуж яны яе аддалі...Пятнаццаць гадкоў было ёй, і бацька аблюбаваў яе... Бацька мой быў жынаты, а жонка радзіла, з радоў памёрла... Астаўся дзіця маленькае... Баба глядзела... Гаворя: "Саша жаніся. Мне і дзіцёнка етага глядзець... " Дзіцёнак той пабыў і памёр... Ета ціперь дзіцям... І пітаніе дзецкае... А тады каша пшонная... Хоць крухмалу якога, малако закіпіць, разбалтаюць... Дак яна казала: "Дзед харошы быў Ягор..." І пра етых, што яна расла.у іх... "Дзед мяне жалеў і баба жалела... А дзядзіна ё дзядзіна... Дзядзька Ільля быў, маткін брат... Што ён?... Куды нада, дак: "Поля, бягі!" А Соня і Грышка, у іх дзеці, етых нікуды... Ішчэ баба і дзед жылі... Яна пашла замуж... Бацька сказаў: "Ходзя тут чорнінькая, худзінькая дзевачка... Мне яна так наравіцца..." — "Дак у яе ж ні бацькі, ні маткі..." А ён гаворя: "Ета ні важна, што німа... Яна ж іх ні ўбіла, ні прапіла, а памёрлі..." А дзед Ягор харошы... Матка казала: "Яны мяне век нідзе ні абсудзілі, ні абгаварылі... Усё: "Мая дочычка... Дочычка..." Я ні абіджалася на іх..." І баба памёрла ў нас... Дзед памёр... І бацька малады памёр, трыццаць сем гадоў... А баба з намы жыла, пакуль і памёрла... А матка ўперяд памёрла. На тры гады... Са мной баба жыла... І я бабу пахавала, са мной яна жыла...

* * *

[У колькі матка замуж пашла?] "У пятнаццаці гадах. Яна сірата... у дзеда і ў бабы. Вот бы ты жыў у дзеда і ў бабы... і сын жанаты, у тога было трое дзяцей, і дзед, і баба, і прабаба, баба ішчэ жылі ў іх, і матка наша — сямья такая бальшая... Дак ім абы-куды здаць. А бацька славіўся, харошы ён быў, бацька наш, ён і граматны быў. Халасцякамы еты хлопцы ўжо хадзілі на клырус, пелі яны красіва, мужчыны, і дзеўкі, тады ўсе на клырус хадзілі, баба наша, і матка... і цэрква аж раўла! Усі стаялі... І старыя... І малыя ўчылісь... Пелі".

«Залатой буквы ў залатой рямцэ напісаны…»

* * *

Ты ўжо з залатой буквы ў залатой рямцэ напісаны — такі ты харошы. Ета ўжо чылавек — лучшэ быць не нада. [На каго так казалі? ] Ну, еслі вот, харошы чылавек. Калісь мой бацька харошы быў. Казалі. Дзед Майка казаў: "Ну, Сашок, ты — з залатой бальшой буквы і ў залатой рямцэ памешчаны. І памрэш, ты будзіш у Бога на первам месці ў раю".

* * *

Калі б мая баба аджывілася, я б скарэй цябе вяла. Ты б пагаварыў, сходу ўлюбіўся б у яе. Яна такая талковая была. І ў Закружжы яе зналі, і ў Марозаўцы. І казалі: "такая баба харошая. Такія бабы шукаць нейдзе. Казала калісь Марынка, падруга мая, пашла замуж у Папсуеўку. Дак гаворя: "Якія бабы ўрэдныя – маскалі. Дак ім кажу: "У нас ё баба адна – Грэцкая, век нікога ні абідзіла. Яны: "Што за яна?" – "А вы ня знаіця. Яе сын таргаваў у Сівенцы ў магазіні, да і захварэў, да і памёр, дзелалі аперацыю. Дак ён памёр". Дак яны: "Ета Грэцкі, можа?" – "Да, Грэцкі". – "А, да мы ж яго знаім. Такі мужчына вежлівы. І яго ж матка такая харошая была".

* * *

Бацька мой харошы быў. Бацька наш ісключыцільны быў харошы. Ета ўсі зналі. Ён век нікога не абругая...
Наш бацька вабшчэ не мацюкаў. І быў прыдсідацілям калхоза. Другія прыдсідацілі, знаіш якія… А ён спакойны быў. Усі казалі: "Сашок, ні кідай нас…"

* * *

Як у нас бацька быў, дак на свеці, можа, німа такіх бацькоў... Німа і ні будзя!... Такі ён харошы... Ета Пашкінай маткі родны брат... Ён, наверна, мацюкаць ня ўмеў. Ён добры быў... Ён і на клырусі пеў... І малітвы знаў усі... І ў яго кніг было... [Вы калісь казалі: "Сашка быў, як ціхае лета".] Ціхае лета. Бяз буры, бяз гразы, бяз молніі. Харошы такі. Ён вады ні замуціў нікому. Усі так казалі: "Што ета за чалавек?" — "А ён — як ціхае лета". Ета прыказка такая. І дзеці бываяць.... Бываяць, што глотку разяўляюць, глоткі малыя, а бываюць ціхія.

* * *

Дзед Ягор — бацькаў бацька. Нашага бацьку звалі Ягоравіч. Аляксандр Ягоравіч. Ета ж ціперяка завуць па бацюшку… А тады звалі… Я вот помню, мне восем гадоў была, як бацька памёр… Дак прыдуць… Усі звалі: "Сашок, Саша, Сашка…» Вазьмі Пашку. Міне Варька завуць, я ні абіжаюсь, баба завуць. Мне ета наравіцца. Мой бацька быў Сашка. Вот у яго імя, а ў міне Варька. Ніхай Варька. А яна — Сяргеяўна.

«Ета ж бацька сабе трошкі атламіў…»

* * *

Калісь хлопцы пелі... Мы ня пелі... Ета рэдка калі пелі... А яны ўжо пяюць... Хлопцы ж пяюць... Голас так калышыцца... Жалкім такім... Наша баба ўсё казала: "Хлопцы, як будзіця пра коней пець, дак хадзіця кала нашае хаты пейця... У нас ляжалі такія дубы коланыя... Дак мы на тых дубах сядзім... Места хватая... І яны пелі тую песню... Мужчынская песня... Бацька наш пеў калісь яе..."
На кожнаю Радуніцу, баба казала, трэба печ… Ніхай лёгкі пар ідзець мертвяцу... "Табе, Сашычка!.. — і ўсіх мертвяцоў памяне і Богу памоліцца, — Во блінчыка спякла, хай парачка вам ідзець. Вы ўжо ні з’ясце бліна, а пара". Да канончыку здзелая з тога бліна. [Канончык, гэта як?] Кусочык атломяць, паламаяць, крошачкамы... па тры крошачкі каждаму: "Наце канончыку бацькава, з’ешця". А мы ўсё думалі, малыя, бацька прыдзя. "Баб, скора, ён прыдзя?" — "Скора прыдзя. Ждзіця. Пар ўжо пашоў. Яны ўжо, мёртвыя, на неба пашлі". Блін тэй пачануць ішчэ мёдам памажаць, а тады вадзічкі кіпячоныя, і бліна тога...»

* * *

Вот, дзелаяць памінкі па мёртваму. Ну, ці ён есць? А ўсё ў сваю глотку. Усё казалі: "Ааа! Памінкі да ўгодкі — да ўсё для сваей глоткі". Правільна. Мяртвы ж не з’есць. Ці ён прыдзя есць? Калісь баба наша: "Дзеці! Бацька прыдзя на Радзіцілей. Садзіцеся на печы і глядзіця хто цераз комін, хто за грубай". Сядзім, сядзім — і бацька німа: "А дзе бацька?" — "Ён палядзеў на вас да і пайшоў". Ета так дурыла нас. А бліны? "Ешця бліны!" Ужэ пячэ бліны на радзіцелей. "Ешця! Ета бацькавы бліны". А бацька ж ня есць і ні прыходзя. На Радзіцеляў баба ўчыняя багата бліноў: радзіцілі прыдуць, штоб каждаму па бліну была, пасчытая — усіх: і дваюрадных, і... Матка і кажа:"Ну, куды ты, як на свадзьбу напякла?" — "Няхай! Паядзіма!" І паядзім за дзень. Яна лічыла жывых ці тых , хто памёр? Хто памёр: для тых толькі пячэ. А елі вы? А елі мы. Вот табе, і гаворяць: "Памінкі да ўгодкі, а ўсё..." Матка і будзя казаць: "Ну во, напякла бліноў! Мёртвыя не ядуць!" Мы: "А чаго не ядуць?" — "Ета ж матка паддурыя". Баба апраўдаіцца: "Ета матка паддурыя. Яны прыдуць: хто панюхая, там іх накормяць, а яны, то панюхая, хто трошкі адкуся". І баба, як пячэ, трошкі атломя, сабе ў рот укіня. Наш Ягорка калісь казаў: "Баб, я яго есць ня буду! Ці кот, хтой-та?" Яна гаворя: "Ета ж бацька сабе трошкі атламіў". — "А бацька! Дак буду есць".

Калі глядзець прама на здымак.

Во бацька... Ета халасцякамы былі, дак яны... Бачыш, якая мода... Не аборачкамы, а такія былі сучаныя паяскі, вот сарочка навыпуск... І паяскі падпярязывацца. А ета бацькаў дваюрадны брат (злева). А ета (у цэнтры) Захар быў. Ну, яго Зоська ўсі звалі.

[Хто вам гэты здымак даў?]

А ета бацькава ішчэ калісяшняя была, як ён халасцяком быў, дак калісяшняя малая была. А тады Захар прыехаў, ужо жанаты, мы ўжо павыраслі, бацька памёр... Дак ён прыехаў, Зоська еты... Еты во паехаў дзядзька Максім, нам ён ўжо дваюрадны дзядзька, а бацькаў дваюрадны брат... Браты былі бацькаў бацька і яго бацька, родныя былі — Грэцкія. Ну, дак ён паехаў у Карэлафінск, тама-ка ён жыў і памёр... А еты прыехваў к дачцэ... Ішоў, кала нас сеў, сядзеў, разгаварывалі, і пачалі гаварыць, дак ён гаворя: "Бацька ваш і я..." Я гаварю: "І дзядзька Максім..." Ён гаворя: "Да. Такія ўжо былі друзья, што нет сіл, такія былі друзья... І вот ні Сашавыя німа фатаграфіі..." Я гаварю: "Дзядзька Захар, а ў нас ё". А ён гаворя: "Варячка, дочачка, прынясі мне". Я пашла прынясла. Яна жо была так атломана. Ён гаворя: "Я табе перяфатаграфірую і сабе". Ну, і павёз. З месяц ён ня ехаў. Тады прывозя, картачку мне, кажа: "Во табе картачка. І сабе я здзелаў і засцякліў у рямачку.

[А там ззаду напісана... Хто пісаў?]

Ета ён пісаў. У шэйсят шастом бацькі ж не было. А ета Зоська пісаў.

Ваня стаіць, а ета Маша, а ета я, а ета Туся. Чагось Ягоркі не было. Ці Ягоркам яна была бярэмінная матка. А ета бацька, а ета Пашкіна матка Адарка. А матка ня стала хватаграфіравацца, ня пусцілі яе. Яна бярэмінная была, дак тады ж, знаіш, прыхамеці: "Ня нада бярэміннай хватаграфірывацца!" Дак матка ня стала. А бацька хацеў ўсей сямьёй, штоб ужо схватаграфірывацца, штоб і матка была, і баба. Ета ў Закружжы мы хватаграфірывалісь. Калі б на Амяльном, дак баба б была. Ён бабу шанаваў. Ета матка бацькава. Дак матка Адарка: "Ну дак я стану з вамы". А ён: "Ну хадзі, Адарка". Адарка нам хрёсная і бацькава сястра. Пашкіна матка і мой бацька — брат і сястра родныя".


2005 год.


2015 год