Успамінаем каляды
Калядная проза ў запісах студэнтаў БДУ
(Калядныя маскі. Каза і Мядзведзь. Фота Таццяны Лук'янавай)
Звычайна людзі з задавальненнем расказваюць пра мясцовыя зімовыя, веснавыя, летнія, восенькія святы, абрады, звычаі, асабліва калі самі ўдзельнічалі ў іх, назіралі або толькі чулі ад аднавяскоўцаў. Каляндарна-святочная проза – гэта абагульненае апісанне святочных абрадавых комплексаў ці іх асобных звёнаў. Яна заўсёды існуе ў жывым бытаванні, нават тады, калі святы і абрады ўжо не выконваюцца. Пакуль звесткі аб гэтых звычаях захоўваюцца ў памяці народа, датуль можна будзе запісваць дадзены від прозы.
Асноўныя тэмы беларускага калядна-навагодняга дыскурсу наступныя: Піліпаўскі пост, вячоркі; Каляды (Нараджэнне Хрыстова), забароны працаваць, тры куцці (посная перад Раством, багатая перад Новым годам, посная перад Вадохрышчам); варажба; калядны абход двароў, абход з зоркай, пераапрананні, ваджэнне «казы» і іншых «жывёл»; калядныя ігрышчы, гульні, забавы; Вадохрышча, пачатак Мясаеду.
На куццю
Запісала Алеся Гук у 2012 г. у в. Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Надзеі Міхайлаўны Вінаград (1935 г.н., беларуска, скончыла 4 класы).
(Шчадрэц у в.Восава Салігорскага раёна. 2013 Фота Алены Ляшкевіч)
На куццю мама ўсягда рабіла 12 страў. Усе мы памагалі ей хто што. У кожнага была свая работа. Перад куццёю хату прыбіралі, мылі ўсё: усю пасуду шаравалі пяском, скраблі нажом лавы і стол, мылі занавескі, адзёжу, у каморках прыбіраліся, у хляве, надворак.
З раніцы мама паліла печ два разы – адразу варыласё свіням, сабе снеданне, а патом варыласё ўсё на куццю. Гэта была капуста вараная з грыбамі, аладкі картафляныя, кісель з аўсу, сяменне тоўчанае, кісель салодкі, булка белая, куцця – усё поснае. Тата прыстараецца селядца купіць, тады ўсё жыд некі вазіў у бочцы сялёдку, Ёсяль зваўся. Быў у яго конь велькі белы і воз, а на возе цэлая бочка сялёдкі. Бралі людзі хто за што меў: хто за грошы, хто за прадукты якія. Ён мяняў на ўсё. Ужэ як на рыбіну не хапае ў каго, то Ёсяль налье хоць того расолу. Тата мяняў на гаршкі, сколькі там дасць яму гаршкоў, а ўжо Ёсяль той дастане сялёдак з бочкі, ды ўсё рукі выціраў аб хвост каня. Хароша была сялёдка, жырная, велькая, цяпер такой няма. Вот тую сялёдку мама парэжа, каб каждаму было па кусочку, ды с маслам посным і цыбулькай прыбярэ.
Вот, вечарам тата як уходзіцца: накорміць свіней, каня, карову – гатуемся ўжо вячэраць. Ставілі стол, адцягвалі ад акна, а круга лавы, зэдлікі ставілі, каб усе садзіліся. Тато прынясе сена на стол, а мама ўжо накрывае абрусам. Пераш ставілі свечку ў зярне. Тады тато хлеб кроіў, ставілі куццю на покуць, а патом ужо ўсе астатнія стравы. Усягда трэба каб было 12. Як ужо тата скажа малітву – усе перахрысцяцца ды пачынаем есці. Першы бацька бярэ на ложцы куцці, тады ўсех страў. Бо ўсяго пакаштаваць трэба было. А ўжо мы, дзеці, чакаем больш усяго салодкага кісяля з грушамі ці з яблыкамі сушанымі ды маку цёртаго. Церлі мак у таком цёрле з сахарам, малака дабаўлялі. Так было смачна аладкі макаць у мак і кісялём запіваць. І ніхто не балаваўся, сядзелі ўсе смірна, бо бацько, адно гляня – зразу ціха стане. Тато прыказвае, каб пасля вячэры ўся сям’я дома асталася – ніхто нікуды не ідзе. Усе слухаліся.
За сталом, як сядзелі, дык тато возьме з-пад абруса выцягне саломінку, як доўга выцягнецца – то доўгі лён будзе, як каротка – то кароткі лён. А ўжо на раніцу тато браў тое сенцо з стала і нёс карове аддваў, каб здаровая скацінка была. От, гэто ўсё вечарам 6-го чысла было…
А 7-го ўжо вялікаё свята – Раждзяство, ці Каляды па-нашаму. Хто хадзіў на ўсяночную, бывало і мама хадзіла, як дзіцяці малого не было, а як падраслі, то і мы хадзілі ў Паручын, у цэркаў. А як з цэркві папрыходзяць – то ўжо снеданне. Трэба тое даядаць, што з куцці засталося, а мы што не хочам, чакаем, калі мама гаршкі дастане з мясам тушаным да каўбасы жаранай, бліноў з салам. На Каляды яды ўжо разнае было скаромнае. Мама такіх булак напячэ – з яйцом, з грыбамі, з макам. А ўжо большыя дзеўкі хату ялінамі прыбіралі. Пойдуць наломяць лапак ёлачкі ды да сцен папрыбіваюць, покуць з іконамі ў ёлачкі прыбяруць, вот, а дзе свечка стаіць на покуці ў зярне, то свечку ялаўцом абкруцяць і ў зярно ўставяць. Гэдак і стаіць аж да правядзі-Каляды ўсё прыбрано.
Вот так і жылі ўсе, у хаце ўсё сядзелі зімой, бо не ва ўсіх было што абуць. Выбежым бывало на рэчку пакоўзацца босыя: ногі агнём гараць, туды-сюды каўзанешся ды ходу назад на печ. Але не хварэлі дзеці, здаровыя ўсе былі.
Коляда і Шчодры вэчор
Запісала Яўгенія Пракапчук у 2016 г. у в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Надзеі Якаўлеўны Валуевіч (1944 г.н. мясцовая, скончыла 2 класы).
(Шчадрэц у в.Восава Салігорскага раёна. 2013. Фота Алены Ляшкевіч)
От ужэ Коляда. Две недзелі Коляды. Збіраемся паркамі, говорым, складаемся, ідом вот к дзядзьку, у кого валіка хата. «Дзядзько, пусцеце нас на Коледу на две няделі ў хату, танцы робіць». А на кожном концы по двое, по трое былі большые, мэньшые і яшчэ мэньшые. Трое танцаў было, і вот тры хатін. На одном концэ, там зноў дзе-то робаць хлопцы. Сяло ж бач якэе валіке. Вжэ зоплацім дзядзьку. А карасіну носілі, бо лампы горэлі. От нас было шэсь подруг на одной вуліцы. Мы сёгонні, я нясу бутылку, заўтра другая, попозаўтра трэйця – ўсе га во под раз. Вжэ наш конец выняс. Вжэ з друго конца нясуць по очарадзі. Кончыць і опяць носіць по бутылцы карасін, каб лямпу заправіць, каб горэў сьвет. Вот такія ў нас былі танцы…
Былі і козы. Ходзілі з зьвяздою, з козою ходзілі, ігралі гормошкамі, поздоровлялі. Підыдуць ужэ под окна. Надо поздоровляць: «Поздоровляем пане-господАры! Колі у дома – прымі, Божэ. Колі ў полі – прыдзі, Божэ». Ну, гэ хозяйка, як і е, то кажа: «Удома». Вжэ нясе шчо-небудзь, якого пірога ці што вжэ нясе. Вжэ кажэм мы: «Дзякуем Табе, Божэ, гаспадыня, за Вашого пірога. Каб было все і ў полі, і ў коморы, і каб вашые дзеткі былі здоровы». Гэто вжэ так мы отвечалі, і вжэ нам дадуць…
Вжэ бульшы екійта дзевчата ворожылі, а мы вжэ як подрослі, вжэ в голову не бралі. А ворожылі… А!.. Чоров’іка кідалі цераз сад, і куды ўпадзе. О гэтэ. То кідалі. І блінцы паклі. І так о як маці блінца пэршого спачэ, і багом. Сённі сьметнікоў німа, а колісь кідалі сьмецце дзе ў горОд, зімой. Дэ на тэе сьмецце станеш, ды ясі блінца і слухаеш, дзе собака брэшэ: ці ў том боку, ці ў том боку. “О! ў той бок пойду, бо там собака брэшэ». От такэе…
Дрова носілі. Але не лічылі. А прыйдэм і с костра о гэ о охапку… ўв охапку гэ во ухопім і бягом у хату. Ды прыпокіном і лічым: вдовэц – молодзец, вдовэц – молодзец… А йк вдовэц – значыць за вдовца замуж пойдзеш, як молодзец – значыць за жаніха замуж пойдзеш... Ну от такее было ў нас… От як ужэ якее последне полено, есьлі молодзец – значыць жаніх будзе, а есьлі посьледне полено кладзеш, да вдовэц – «оёй, вжэ вдовэц, за вдовца не пойду!» Такіе былі в нас гадалкі. А гэ о ніхто не гадае…
А чоровіка кіном тожа. В которы бок носком впаде, от в тэй бок і замуж пойдзем, бо вжэ туды впаў він. А вжэ ці праўда гэта, ці не праўда – хто яго ведае? Але шшо ж небудзь дэ выроблялі…
Шчодры вэчор, добры вэчор! Дай, баба, коляды. Не дасі коляды – поломаем ўсе плоты, або з’ядуць корову оводы...
А шчы козалі: «Шчодры вэчор, добры вэчор! Дай, баба, коляды». Не дае, моўчыць. «Ў гэтой хаці німа шчо даці, но куры бегаюць по хаці».
На каляду і на шчодрыка
Запісала Надзея Неўдах у 2013 г. у в. Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ад Сафіі Адамаўны Клімовіч (1950 г.н., беларуска, скончыла 8 класаў, родам з в. Дубнавічы Пінскага раёна).
На каляду робылы такого вэртепа, чы як он называецца, там усе святые, хто-то чэпляе, хто-то цветы, хто-то, ну робять такую шэстіконечную звезду. І от ходылы з этою звездой і спувалы, поздровлялы всіх людэй на коляды, а потом тожэ на другі дэнь собіралыса, робылы такую, гэбы гулянне, от после колядок, ну.
А вжэ як на шчодрыка, то я помню крохі. На шчодрыка бувало ходым под окнамы і поздровляем людэй, кажэм ім благословення всякого ну і воны вжэ нам дають які-то, када-то ж было бедно-бедно, то блынчыка спэчуть: такого драніка большого, да туда накладуть шкварок да дадуть, а хто-то сала кусочэк, а хто-то калбасы капельку, есі ў каво-то есть, вот, вот так вот нас вжэ ўгошчалы. А мы шлы поздровлялы іх вот так вот, шо шчодры вэчор і мы спевалы песню:
Шчодры вэчор, добры вэчор!
Прышов Хрыстос на вэсь вэчор.
Добры вэчор, шчодры вэчор!
Прышов Хрыстос вэчэраты.
Шчодры вэчор, добры вэчор!
Прышла к ёму Божа маты.
Шчодры вэчор, добры вэчор!
Отдай сынку царске ключы.
Шчодры вэчор, добры вэчор!
Выпустыты ўсі душы.
Шчодры вэчор, добры вэчор!
На Каляды
Запісала Алеся Вакуліч у 2019 г. у в. Дзятлавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ад Вольгі Мікалаеўны Кіпцэвіч (1954 г.н., сярэдне-спецыяльная адукацыя).
(Шчадрэц у в.Восава Салігорскі р. 2013. Фота Алены Ляшкевіч)
На Каляды хадзілі шчадраваці, шчас до разрашаюць, а нас не пускалі, учыцеля кантраліравалі, шоб не хадзілі, но мы ўсё раўно ўкрадкі хадзілі шчадраваці, пелі песні, якія ўмелі, як маці вучыла, тыя разы спявала я тожа хораша, як і мая маці. Паспяваем, то саседкі нам ўсягда давалі каляду добрую: канфеты куплялі, канфеты вкусныя давалі, пячэнне, булачкі пяклі з павідлам. Хто што мог, то і даваў. Но саседкі ўжо стараліся шото лучшае даць саседнім дзецям. Мы пабегаем па саседзях і дахаты, нашчадруем – і ужэ рады. На другі дзень, як пытаюць вучыцяля, ці хадзілі шчадраваць, хто табе прызнаецца, што хадзілі. Па саседзях – абязецельна, усе суседскія дзеці, мы – к нім, а яны – к нам. Маці на Каляду тожэ рабіла салтысона, каўбасу рабіла, як свінню забівалі, і тожэ частавала, і саседзі прыходзілі ўжо шчадраваць. Частавалі каўбасою, у каго сала не было, то і сала давалі. Песні ўжо не помню, пелі такія:
Ой, дайце, цётка, каляды,
Коб у вас былі здоровы свінні, коровы,
Да дайце, дзядзька, каляды,
Коб вы з цёткаю здоровенькі былі.
А зараз кожную зіму пераадзяюцца ўсе школьнікі і шчадруюць, ходзяць з казой-дырызой, разрысованыя. Даю каляду, дзецям пячэнне, і грошы давала, можу купяць сабе чаго.