“Дзяцінства – мой страчаны рай”
Палілог
Саладухіна Вольга: “Нічога ў дзяцінстве я не баялася. Заўсёды былі родныя людзі, якія маглі супакоіць”.
Філіпаў Максім: “Я ўвогуле заўсёды, колькі памятаю сябе, быў адчайным фантазёрам!”
Сарачынская Тамара: “Мая дзіцячая душа не ведала сумненняў, верыла ў Дабро, яго перамогу”.
Саўчук Таццяна: “Для мяне дзяцінства – страчаны рай яшчэ і таму, што прайшло ў іншай мясцовасці, з іншымі людзьмі. Зараз толькі фотаздымкі і цацкі нагадваюць пра гэта”.
Швайка Іна: “Адно, што мы ўзялі з сабой адтуль, гэта МАМА. Яна заўсёды будзе побач з намі, ніколі не пакіне нас”.
Чачко Дар’я: “ Я і не заўважыла, як пасталела”.
Сагановіч Юлія: “Мы нават не можам назваць мяжу, за якой яго больш не стала. Яна прайшло – Дзяцінства”.
Радзевіч Алена: “У кожнага чалавека гэты рай застаўся ўнутры, проста ён прыхаваны глыбока”.
Рабкоўская Вольга: “А казкі! Матуліны казкі! Запісаць бы іх – сабралася б цэлая шматтомная энцыклапедыя...”
Спорыш Ганна: “У дзяцінстве я чула шмат казак – ад матулі, бабулі... Мабыць, таму дзяцінства асацыюецца ў мяне са светлымі колерамі – зялёным, жоўтым, колерам яснага неба”.
Хораў Сяргей: “А я не памятаю ні песень матуліных, ні казак. Сам не чытаў – вельмі не любіў... Сарамлівае дзяцінства!”
Стахавец Алена: “Я ж заўсёды ўспамінаю свайго дзядулю, які спяваў мне песні, чытаў казкі... Як бы хацелася вярнуцца туды, дзе жыццё здавалася такім лёгкім!”
Чыпурка Вольга: “І ў мяне ёсць чалавек, якому я бясконца ўдзячная за маё дзяцінства – мая бабуля. Так, як яна пела ў ансамблі, не спяваў ніхто”.
Шыманец Ірына: “Менавіта мая дарагая бабуля і тая вёсачка на Пухаўшчыне сталі вытокам маіх далейшых інтарэсаў”.
Сігаева Вольга: “Зараз я гляджу на сваю маленькую сястру, і мне хочацца стаць такою ж маленькай, каб слухаць казкі ды катацца на санках. На жаль, гэта немагчыма...”