Хуткая дапамога

База дадзеных в. Аножкі
Капыльскага раёна Мінскай вобласці

Фальклорная проза.
Каляндарна-святочная проза.
Веснавы цыкл.

№1. Юраўская проза.
Жанр – апісанне абраду.

На “Юр’е” красілі яйца, збіраліся гуртам, бралі гарэлку, хлеб і хадзілі кругам жыта. Каб расло вялікае, каб быў добры ўраджай.

Зімовы цыкл.
Калядная проза.

№2. Абрад “Папелец”.
Жанр – апісанне абраду.

Пасля Каляд прыносілі ў хату да хлопца калодку. У гурце моладзі была і дзяўчына, якая хацела, каб гэты хлопец узяў яе замуж. Моладзь смяялася, спявала жартоўныя песні. А бацькі хлопца павінны былі даваць гарэлку і закуску.

Шчадроўская проза.

№3. Абрад “На Шчадрэц”
Жанр – апісанне абраду.

На “Шчадрэца” гадалі па жэрцы: у які бок жэрдачка пакажа, у той бок дзеўка і замуж пойдзе. Прыносілі дровы ў хату: калі колькасць парная, то ў гэтым годзе дзеўка ў пары будзе. Пяклі аладкі і давалі сабаку – па гэтым гаданні вызначалі, хто першы замуж выйдзе.

№4. Абрад “Уласа”.
Жанр – аспісанне абраду.

На “Уласа” ездзілі скудзельніць. Ад 4 да 5 чалавек. Прыязжалі ў вёску да сваіх знаёмых з другой вёскі. Бралі сваю пралку, верацяно, ехалі да сябровак на нядзелю. Іх, безумоўна, частавалі, а яны пралі, ткалі, вышывалі. Калі ехалі, то запрагалі пару коней і спявалі:
Галоўкі, галоўкі, каб быў лён доўгі,
Галвачы, галвачы, каб былі буракі, як таўкачы.

№ 1–4 запісала студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Карахоева Руслана Алегаўна ў в. Аножкі Капыльскага раёна Мінскай вобласці ад Грыбок Таццяны Паўлаўны (1937 г. н, беларускі, мясцовай, адукацыя сярэдняя).


База дадзеных в. Браткава
Капыльскага раёна Мінскай вобласці

Пазаабрадавая лірыка.

№1. “У месяцы сенцябры…”
Жанр – жартоўная песня.

У месяцы сенцябры
Папала пароша.
Дзед бабу палюбіў,
Што баба хароша.

Узяў ён яе за ручэнькі
Павёў у светліцу.
Праважае сваю бабку
Мера маладзіцу.

Узяў ён яе за ручэнькі
Павёў у садочак:
“Вот табе, мая бабка,
Макавы цвяточак”.

Агледзеўся дзедка,
Што баба старая.
І старая, і глухая,
Яшчэ к таму злая.

“Убярыся , бабка,
У бела адзенне.
Пойдзем з табою, бабка,
К мосту на вяселля”.

Убралася бабка
Ў бела адзенне.
Пайшла з дзеткам
К мосту на вяселле.

Дзед стаіць на броду
Ткнуў бабу ў воду:
“Вот табе, мая бабка,
Сваім грахом кайся.
Хоць халодна вадзічэнька,
Але пакупайся!”.

Баба воду чае –
Наверх выплывае.
Дзед стаіць на мосце
Калом падпіхае.

Завярнуўся дзедка
Ды пайшоў дадому:
“Далі Бог Богу,
Жаніцца не буду!”.

Ажаніўся дзедка
Ды ўзяў маладуху.
Сюды-туды правярнула
Даглядзела духу.

№2. “Аднажды сіжу за гітарай…”
Жанр – жорсткі раманс.

Аднажды сіжу за гітарай
Я весела пела на ней.
Я весела пела, іграла,
У душэ маёй радасць была.
Я весела пела, іграла,
У душэ маёй радасць была.

Любілі міня,уважалі,
І многія гналісь за мной.
Семнаццаць мне лет мінавала
Ой ,что же случілась са мной?
Семнаццаць мне лет мінавала
Ой ,что же случілась са мной?

Гуляла я с мілым па рошчы,
Церзалась я ў жаднай любві.
Садзілась к нему на калені,
Ціхонька шэптала: “Люблю”!
Садзілась к нему на калені,
Ціхонька шэптала: “Люблю”!

Любі міня, Шура, любі!”
Вдруг молнія тут засвіркала
Па рошчы раздался тут гром.
Па рошчы раздался тут гром.

Спешу я дамой тарапліва,
А дождік усё брызгал в ліцо.
Всё плачыт да ніткі смачыла,
Пака да крылечка дашла.
Всё плачыт да ніткі смачыла,
Пака да крылечка дашла.

Ціхонька прабралася в сені,
Ціхонька я в спальню зашла.
І збросіла мокрае плаце,
Ціхонька ў пасцельку легла.
І збросіла мокрае плаце,
Ціхонька ў пасцельку легла.

Но заўтра жэ рана-раненька
Ой, што жэ я віжу з крыльца:
Мой міленькая Шура-ізменьшчык
Он едзе з другою з венца.
Мой міленькая Шура-ізменьшчык
Он едзе з другою з венца.

Ні как жа, ні как жа ні краша,
Ні краша она за міня.
Но толька палучша адзета,
Наверна, багача міня.
Но толька палучша адзета,
Наверна, багача міня.

І музыка марша іграла,
Все людзі крычалі: “ура!”
Із запада выстрал раздался –
Невеста ўпала мертва.
Із запада выстрал раздался –
Невеста ўпала мертва

Тры рошчы её харанілі,
Гдзе міленькай клялся ў любві,
Гдзе первыя дні я ўзнала
Всё шчасце, блажэнства любві.
Гдзе первыя дні я ўзнала
Всё шчасце, блажэнства любві.

№3. “Шумел камыш, дзерэўя гнулісь…”
Жанр – жорсткі раманс.

Шумел камыш, дзерэўя гнулісь,
А ночка цёмная была.
Адна вазлюбленая пара
Всю ноч гуляла да ўтра.

А паутру ана прачнулась
І відзіць мілава свайго.
А паутру ана прачнулась
І відзіць мілава свайго.

Ана рукой глаза закрыла
І горка плакаць начала.
Ана рукой глаза закрыла
І горка плакаць начала.

-Прыду дамой, а дома спросят –
Дзе доч гуляла, дзе была?

-А ты скажы: “В саду гуляла,
Трапінкай к цёценьке зашла”.
А еслі дома ні павераць,
То прыхадзі апяці сюда.
А еслі дома ні павераць,
То прыхадзі апяці сюда.

Прышла дамой, а дома ругань –
Атец пакою ні даёт.
Прышла дамой, а дома ругань –
Атец пакою ні даёт.

Пайшла я ў сад – ево там нету,
Ево ні будзет нікагда.
Пайшла я ў сад – ево там нету,
Ево ні будзет нікагда.

Вазьму я вёдра-карамысла
Пайду я ў мора за вадой.
Вазьму я вёдра-карамысла
Пайду я ў мора за вадой.

Кагда я к мору падхадзіла,
Марскія воды разыдалісь.
Кагда я к мору падхадзіла,
Марскія воды разыдалісь.

І я на вёдзерках пісала
Сваім радзіцелям пісьмо.
“Прашчай, папаша і мамаша,
Прашчай, мой садзік зеленой.

Прашчайце, кусцікі, берозкі,
І ты, мой мілый дарагой.
Прашчайце, кусцікі, берозкі,
І ты, мой мілый дарагой.

№4.Пазаабрадавая лірыка.
На берэгу сідзіт дзевіца,
Она ш’ёт шолкам платок.
Пагода чудная такая
На платок шолку ні стаёт.
-Марак, марак, но нет вам шолку,
Хаця б немножка для меня.
-А вы зайдзіце пасматрыце,
Какой заводзін есць для вас.

Ана взыйшла – парус паднялся, Ана уснула крэпкім сном. Ана ачнулася і відзіць, Што сіня мора ліш кругом.

-Марак, марак, пусці на бераг,
А то мне дурна ад валны.
-Прасі што хочаш, ну не эта,
Ведзь ты астанішся са мной.

-Нас тры сястры сястры – адна за графам,
Другая – немцава жына,
А я маложа іх всіх краша
Прастой марачкай быць далжна.

Ні будзеш ты прастой марачкай,
А каралевай будзіш ты.
Я восем лет іскал паўсюду
Такой красавіцы, как ты.

№5. “В адном горадзе бліз Саратава…”
Жанр – жорсткі раманс.

В адном горадзе бліз Саратава
Пад названнем тот горад Петровск
Там жыла сем’я нібагатая,
Мама была бледна точна воск.
Долга мучылась ана страдальніца,
І аставіла беленькі свет.
Двух дзецей сваіх ана аставіла
І дала ім такой жэ атвет.
“Мае вы дзетачкі, мае сіротачкі,
Трудна будзе без мамы вам жыць:
Ні адзенут вас, ні абмоют вас,
Вам прыдзёцца раздзетым хадзіць”.
Узглянула і заплакала,
І вздыхнула ана цяжэло:
“Мае вы дзетачкі, мае сіротачкі”
І канчаюцца словы её.
№6. “Пры Мураўскай дарожкі…”
Жанр – жорсткі раманс.

Пры Мураўскай дарожкі
Стаялі тры сасны.
Прашчался сам мой міленькай
Да будушчай вясны.
Прашчался сам мой міленькай
Да будушчай вясны.

Он клялся і бажылся
Са мной адною жыць,
На дальней жэ старонке
Адну міня любіць.
На дальней жэ старонке
Адну міня любіць.

Аднажды мне прыснілся
Ужасны страшны сон:
Мой мілы ажаніўся,
Нарушыў клятву он.
Мой мілы ажаніўся,
Нарушыў клятву он.

А я над сном смеялась
У відзі яснага дня:
Не можэт эта збыцца,
Штоб мілы забыл міня.
Не можэт эта збыцца,
Штоб мілы забыл міня.
Аднажды мне праснілся
Ужасны страшны сон:
Мой мілы ажаніўся
З красавіцай другой.
Мой мілы ажаніўся
З красавіцай другой.

А я ў варот стаяла,
Кагда он праезджал.
В бальшой талпе народу
Он взглядам атыскал.
В бальшой талпе народу
Он взглядам атыскал.

Он взглянул на мае очы,
Глаза он апусціл.
Узнал чые-то гора
І шчасце он разбіл.
Узнал чые-то гора
І шчасце он разбіл.

Пайду я в лес зелёный,
Дзе рэчанькі цекуць.
Халоднымі валнамі
Аны міня вазьмуць.
Халоднымі валнамі
Аны міня вазьмуць.
Бытавыя песні.

№7. “А ў полі верба…”
Жанр – любоўная песня.

А ў полі верба
Пад вербой вада.
Там хадзіла, там гуляла
Дзеўка малада.

Дзеўка ад вады,
Хлопец да вады:
-Пастой-пастой, дзеўчыначка,
Дай каню вады.

-Рада пастаяць,
Каню вады даць
Мае босенькія ножкі
Студзёна стаяць.

– Я зіму пачуў,
Ножкі абвярчу.
А як вернемся дадому –
Боцікі куплю!”

№ 1–7 запісала студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Карахоева Руслана Алегаўна ў в. Браткава Капыльскага раёна Мінскай вобласці ад Паўловіч Вольгі Адамаўны (1915 г. н, беларускі, мясцовай, адукацыя сярэдняя).


База дадзеных в. Мажа Капыльскага раёна Мінскай вобласці

Дзіцячы фальклор.

№1. Гульня “Кот і Мышка”
Жанр – гульня.

Гуляючыя становяцца па парам(хлопчык – дзяўчынка) адзін за адным, бяруцца за рукі. Паміж парамі ўтвараецца праход, праз які можа прайсці адзін чалавек. Ззаду ўсіх пар стаіць адзін чалавек, які хуценька выбірае сабе чалавека з чужой пары, такім чынам, утвараючы новую пару. Новая пара становіцца ззаду за ўсімі. А той, хто застаўся адзін, выбірае сабе чалавека ў сваю пару

№2. Гульня “Сусед”.
Жанр – гульня.

Збіраюцца хлопцы і дзяўчаты. Садзяцца на лаўку. Выбіраюць водзячага. Ён бярэ ў далоні капейку і ложыць яе, як бы ўсім, але капейка аказваецца ў далонях толькі аднаго чалавека. Тады вызывае з гурта аднаго чалавека, які павінен адгадаць, у каго знаходзіцца капейка. Той, у каго капейка, выбірае сабе пару. Калі ўсіх дзяўчат і хлопцаў выбралі, застаецца нехта адзін, які прайграў.

№3. Гульня “Плот гнілы”.
Жанр – гульня.

Колькасць гуляючых неабмежавана. Ігракі станавіліся ў доўгую лінію, трымаючыся за рукі – далонь у далонь. Затым першы ігрок пачынае бегаць такім чынам, каб разарваць ланцужок.

№4. Гульня “Каршун”.
Жанр – гульня.

Гуляючыя станавіліся ў круг. У сярэдзіну круга з пугай станавіўся вадзячы. “Каршун” трымаўся за канец пугі і выстаўляў адну руку, імітаваўшы крыло каршуна. Ігракі, якія сталі ў крузе, павінны былі ўхіляцца ад “каршуна”, які бегаў па крузе, стараючыся дакрануцца да аднаго з гуляючых.

№5. Гульня “Фанты”.
Жанр – гульня.

Хлопцы і дзяўчаты садзяцца на лаўку. Зложваюць рукі. Вадзячы раздае ўсім фанты (асабістыя рэчы кожнага з гуляючых). Адзін чалавек становіцца к усім спіной. У яго пытаюцца: “Што прысудзіць гэтаму фанту?”. Потым даюцца розныя заданні. Калі чалавек выконвае сваё заданне, то ён можа забраць свой фант.

№6. Гульня “Каза” (гл. мал.).
Жанр – гульня.

Дзве дзяўчыны станавіліся адна да другой тварам. Адна накланялася уперад, другая клалася ёй на спіну. Тая, што зверху, брала другую за ногі. У такім стане дзяўчаты па чарзе падымалі адна адну угору. Выйгравала тая пара дзяўчат, якая прыходзіла на гору першай за ўсіх.

№7. Гульня “Казёл”.
Жанр – гульня.

У гульні удзельнічалі 2 чалавекі. Адзін з іх быў “казлом”, які станавіўся на чэцвярэнькі. Другі ж павінен быў наскочыць яму на спіну. “Казёл” стараўся скінуць седзячага ў яго на спіне, вырабляючы розныя ўзбрыкванні нагамі, рукамі, галавой. Калі скінуць са спіны не ўдавалася, то верхні хлопец “даіў” казла.

№8. Гульня “Соль важыць” (гл. мал.).
Жанр – гульня.

Двое гуляючых становяцца адзін да другога спіной, цапляючы ззаду адзін аднаго рукамі. Затым па чарзе падымалі адзін аднаго на спіну, адрываючы ногі ад зямлі. Выйграваў той, хто вытрымліваў.

№9. Гульня “Мак біць” (гл. мал.).
Жанр – гульня.

Двое гуляючых (хлопцы) садзіліся на заслон. Прычым, адзін з іх на лаву, а другі – яму на рукі так, каб быць тварам адзін да аднаго. Затым яны з’язжалі з лавы на пол так, каб спіна аказалася на палу, а ногі на лаве. Рукамі яны абхватвалі костачкі ног свайго партнёра. Затым адначасова выпрамляючы і раслабляючы ногі, стукалі адзін аднаго “мяккім месцам”. Пры гэтым трэба было як мага болей раскачацца для таго, каб мацней стукнуць і вывезці з гульні праціўніка.

№10. Гульня “Рэпка”.
Жанр – гульня.

Гуляючыя садзіліся на падлогу адзін за другім, раставіўшы ногі ў бакі і моцна трымаючыся за талію суседа. Адзін станавіўся спераду ланцужка і браў за рукі вядучага ланцужка, які сядзеў першым. Моцнымі рыўкамі ён павінен быў вырваць “рэпку”. Калі ўдавалася падняць першага іграка, то ўсе астатнія таксама ўставалі, а першы ігрок станавіўся апошнім.

№11. Гульня “Печка”.
Жанр – гульня.

З гліны або зямлі рабілі імітацыю печкі. Адзін з гуляючых клаў у яе што-небудзь і адыходзіў у бок, а другі павінен быў украсці тое, што ляжала ў печы. Першы павінен быў дагнаць яго, забраць укражзенае і палажыць на месца. Гульня працягвалася ў такім жа парадку, як і пачыналася. Калі злодзея дагнаць не ўдавалася, гуляючыя мяняліся месцамі.

№12. Гульня “Скокалкі”.
Жанр – гульня.

На бервяно клалі дошку.Двое гуляючых станавіліся на яе з дзвух бакоў.Затым па чарзе , падскокваючы, стараліся як мага вышэй падкінуць партнёра, які стаяў на другім баку дошкі. Выйграваў той, хто больш за ўсіх прастаіць на дошцы.

№13. Гульня “У пана”.
Жанр – гульня.

Колькасць удзельнікаў неабмежавана. Адзін гуляючы садзіўся на ўзгорак. Яму на галаву клалі капялюш. Затым усе праскоквалі праз яго, а на галаву клалі яшчэ капелюшы. Калі хто з ігракоў збіваў капелюша, ён выбываў з гульні. Перамагаў той, хто вышэй за ўсіх можа скокнуць.

№14 Гульня “Золата”.
Жанр – гульня.

На прызьбе сядзелі гуляючыя. Выбіраўся адзін вадзячы, які ў далонях трымаў “золата” (маленькі каменьчык). Усе гуляючыя клалі рукі, склаўшы далоні, на калені. Вадзячы ішоў па чарзе ўкладваючы свае далоні ў далоні кожнага гуляючага. У незаметку ён кідаў аднаму з іх каменьчык. Прайшоўшы ўсіх, вадзячы крычаў : “Золата, золата, да мяне!”. Той, у каго ў руках аказаўся каменьчык, павінен быў выскачыць да вадзячага. Вадзячы і ігрок з “золатам” мяняліся месцамі.

№ 15. Калядна гульня “Жаніцьба Цярэшкі”.
Жанр – гульня.

На каляды любімай гульнёй была “Жаніцьба Цярэшкі”. Гулялі ў яе 2-3 дні. Тое, што “накалядвалі” ражаныя ,станавілася асновай застолья на “жаніцьбе”. Перад пачаткам спявалі: Ехала Каляда ў вазочку,
А за ёй дзевачкі ў ваночку.
Ехала Каляда ў рэшаце,
А за ёй хлопцы брэшучы.
Дзяўчаты смяяліся з хлопцаў, вешалі на вароты аднаго з іх ляльку, намякаючы, што ў яго ў новым годзе народзіцца дзіця. А хлопцы павінны былі ўкрасці ў дзяўчатак падушку, каб даведацца пра патаемныя думкі дзяўчат.

№№ 1–15 запісала студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Карахоева Руслана Алегаўна ў в. Мажа Капыльскага раёна Мінскай вобласці ад Яворскай Ганны Антонаўны (1943 г. н, беларускі, мясцовай, адукацыя сярэдняя спецыяльная).


База дадзеных г. Капыль Мінскай вобласці

Фальклор гарадскіх субкультур.
Маладзёжнф фальклор.


№1. Жанр – маладзёжны выраз.
Маўчанне - гэта лепшы спосаб адказу на дурныя пытанні.

№2. Жанр – маладзёжны выраз.
Калі ў вас разумныя вочы і загадкавая ўсмешка, значыць, вы фатаграфуецеся

№3. Жанр – маладзёжны выраз.
Чыста прыбраная кватэра і смачная вячэра - дзве прыкметы няспраўнага камп’утара.

№4. Жанр – маладзёжны выраз.
Калі пры сустрэчы чалавек выбавіў адну слухаўку, значыць ён Вас паважае,калі 2 слухаўкі, то вельмі добрае ставіцца,а калі націснуў на паўзу - то гэта ўжо каханне .

№5. Жанр – маладзёжны выраз.
Амбиции – это когда вы идете на экзамен и думаете, что знаете на 3. А когда вам ставят 4, думаете: «Блин, почему не 5?».

№№ 1–5 запісала студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Карахоева Руслана Алегаўна ў г. Капыль Мінскай вобласці ад Мароза Яўгена Анатольевіча (1992 г. н., беларуса, мясцовага, адукацыя сярэдняя, навучэнца МТЭК).


1. Прыклады эсэ.
     - Ольга Кирлик. Символика числа 3 в сказках
     - Елизавета Вишевская.
     Актуален ли жанр колыбельной песни сегодня?

     - Александр Логойко.Фольклор и кич
     - Вольга Плешэвеня. Фальклор ва ўмовах сучаснага горада
     - Татьяна Исакова. Воспитательная функция загадки
2. Партфолiо Куксанавай Палiны
3. Справаздача па фальклорнай
     практыцы Карахоевай Русланы Алегаўны


Наверх старонкі || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz