Хуткая дапамога

ДЗЁННІК ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫКІ
студэнткі I курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» філалагічнага факультэта БДУ Карахоевай Русланы Алегаўны

Месцы запісу:
г. Капыль Мінскай вобл.;
в. Мажа, в. Аножкі в. Рымашы, в. Браткава Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Час запісу: з1 жніўня па 14 жніўня 2010 г.


1 жніўня.

Першы дзень апошняга месяца лета і першы дзень маёй фальклорнай практыкі. Толькі цяпер зразумела: пачынаць практыку страшна! Ды і з чаго пачынаць? На працягу ўсяго мінулага года нам вельмі шмат расказвалі пра нашу летнюю працу. З вуснаў выкладчыкаў, якія растлумачвалі нам ўсё да дробязей, здавалася не ўсё так і цяжка. У таго спрасіў, тут запісаў, там прыпісаў…– усё! Але гэта ўсё ў тэорыі, практыка ж паказвае, што метады а-ля “крэпс-пэкс-фэкс” вельмі змрочная (не кажучы ўжо аб прадуктыўнасці).

Усе грандыёзныя дзянні пачынаюцца са складання плана. Таму на маім аркушы “ў клетачку” пад словам “ПЛАН” была выведзена прыгожая адзіначка. І вось я сяджу ўжо “наццатую” хвіліну з алоўкам у руцэ, на мяне сумна паглядае мая “адзіначка”, а я проста НЕ ВЕДАЮ, З ЧАГО ПАЧЫНАЦЬ! “Вось табе і прыехалі, Русланачка!” – адзінае, што круцілася ў галаве. Вырашыла патэлефанаваць брату.

Яўгенка прыйшоў праз паўгадзіны і не паспеў пераступіць парог кватэры, як на яго абрынулася незлічоная колькасць маіх пытанняў. Убачыўшы мае ашалелыя вочы, ён асцярожна пацікавіўся:
– Ты сябе як адчуваеш?
– Нармальна. Дзякуй, што спытаў. А што?
– Ды не так. Думаў ужо, што ў цябе можа гарачка. Накінулася на мяне ў дзвярах.
– А, дык я гэта… Слухай, Яўгеначка, скажы мне што-небудзь.
– Што-небудзь! – адразу пачула ў адказ.
– Ну, не смешна. У мяне тут гора: я практыку фальклорную зрабіць не магу!

А ён смяецца, а я аж нагой ад злосці прытопнула.

– Дай падумаць. Я вось ведаю такі выраз маладзёжны:

№1. “Калі ў вас разумныя вочы і загадкавая ўсмешка, значыць, вы фатаграфуецеся”. Сойдзе?
– Ха-ха-ха! Сойдзе! А яшчэ што-небудзь ведаеш? – узрадавалася я.
– Нешта, можа, і ведаю. Калі сястрыца запросіць мяне на каву, а не будзе мучыць на парозе, можа, гэтае нешта і раскажу.

Мы з Яўгенкам сядзім за кубкам гарачай кавы на ўтульнай кухне, я з алоўкам і сшыткам, а ён сыпле рознымі маладзёжнымі жартачкамі-прыбаутачкамі:
– № 2. “Маўчанне – гэта лепшы спосаб адказу на дурныя пытанні”. І яшчэ: № 3. “Калі пры сустрэчы чалавек выбавіў адну слухаўку, значыць ён Вас паважае, калі 2 слухаўкі, то вельмі добрае ставіцца, а калі націснуў на паўзу, то гэта ўжо каханне” .
– Да, Яўгеначка, так цікава!
– О, а мы перад экзаменам яшчэ ведаеш як гаворым?
– Як?
– № 4. “Амбиции – это когда вы идете на экзамен и думаете, что знаете на 3. А когда вам ставят 4, думаете: «Блин, почему не 5?»”.
– Праўда-праўда! Чакай, дай запішу, каб не забыцца.
– А яшчэ прыпішы туды: № 5. “Чыста прыбраная кватэра і смачная вячэра – дзве прыкметы няспраўнага камп’ютара”. Ты б лепей да нашай бабулі з’ездзіла. Яна ж у нас столькі год у дзіцячым садку адпрацавала, павіна ведаць розныя гульні, лічылачкі там, пацешачкі…

За такую геніяльную думку я была гатовая расцалаваць Яўгеначку! Мозг! Што тут скажаш?


2 жніўня.

Качуся ў маленькім аўтобусіку па роўнай асфальтавай паверхні. За лесам паказаліся дахі толькі пабудаваных прыгожых домікаў, за імі – драўляныя. Мой прыпынак! Усё дзяцінства правяла ў гэтай вёсачцы. Ведаю кожны каменьчык, кожны лісточак на дрэве, кожную птушачку.

Бабуля сустрэла мяне з вялікай радасцю. Ды я і сама падпрыгала, як маленькая, ад радасці. Увечары селі запісваць:
– Ня ведаю, як песні спяваць, а вось гульняў і праўда шмат ведаю.
– Бабулечка, раскажы мне. Ты мне ніколі пра гэта не расказвала! – з крыўдай дадала я.
– Ну, калі так, то слухай:

№ 6. Гульня “Кот і Мышка”.
Гуляючыя становяцца па парам (хлопчык – дзяўчынка) адзін за адным, бяруцца за рукі. Паміж парамі ўтвараецца праход, праз які можа прайсці адзін чалавек. Ззаду ўсіх пар стаіць адзін чалавек, які хуценька выбірае сабе чалавека з чужой пары, такім чынам утвараючы новую пару. Новая пара становіцца ззаду за ўсімі. А той, хто застаўся адзін, выбірае сабе чалавека ў сваю пару.

– Ой, а я бачыла нешта падобнае.
– Ну, вось, а кажаш, што не расказваю нічога. А гэтыя гульні не ведаеш, бо ты іх не можаш ведаць, таму што яны яшчэ з маяго дзяцінства.
– Ну-ка…
– Слухай:

№ 7. Гульня называецца “Каршун”.
Гуляючыя станавіліся ў круг. У сярэдзіну круга з пугай станавіўся вадзячы. “Каршун” трымаўся за канец пугі і выстаўляў адну руку, імітаваўшы крыло каршуна. Ігракі, якія сталі ў крузе, павінны былі ўхіляцца ад “каршуна”, які бегаў па крузе, стараючыся дакрануцца да аднаго з гуляючых.

№ 8. А гэта “У пана”.
Колькасць удзельнікаў неабмежавана. Адзін гуляючы садзіўся на ўзгорак. Яму на галаву клалі капялюш. Затым усе праскоквалі праз яго, а на галаву клалі яшчэ капелюшы. Калі хто з ігракоў збіваў капелюша, ён выбываў з гульні. Перамагаў той, хто вышэй за ўсіх можа скокнуць.

І яшчэ:
№ 9. Гульня “Каза”.
Дзве дзяўчыны станавіліся адна да другой тварам. Адна накланялася уперад, другая клалася ёй на спіну. Тая, што зверху, брала другую за ногі. У такім стане дзяўчаты па чарзе падымалі адна адну угору. Выйгравала тая пара дзяўчат, якая прыходзіла на гору першай за ўсіх.

№ 10. Гульня “Казёл”.
У гульні удзельнічалі 2 чалавекі. Адзін з іх быў “казлом”, які станавіўся на чэцвярэнькі. Другі ж павінен быў наскочыць яму на спіну. “Казёл” стараўся скінуць седзячага ў яго на спіне, вырабляючы розныя ўзбрыкванні нагамі, рукамі, галавой. Калі скінуць са спіны не ўдавалася, то верхні хлопец “даіў” казла.

– Ой, як цікавааа…
– Цікава яно, канечне, цікава…Толькі сон ніхто не адмяняў. Пайшлі ўжо ў дом.Заўтра прцягнем.
Зорачкі, зорачкі… Гэтыя жнівеньскія ночкі! Шчасце запоўніла сэрца. Ці то ад таго, што я ў родным мястэчку, ці ад таго, што дзень сёння апынуўся надта прадуктыўным…


3 жніўня.

Паснедаўшы, я пачала чапляцца да бабулі, каб яна мне ўсе ж дарасказала тое, што не скончыла ўчора. Тым больш мне ўжо самой стала вельмі цікава.
– Добра-добра. Дзе там твой сшытачак?
– Заўсёды са мной, – з усмешкай адказала я.
– Запісвай:

№ 11. Гульня “Мак біць”.
Двое гуляючых (хлопцы) садзіліся на заслон. Прычым адзін з іх на лаву, а другі – яму на рукі так, каб быць тварам адзін да аднаго. Затым яны з’язжалі з лавы на пол так, каб спіна аказалася на палу, а ногі на лаве. Рукамі яны абхватвалі костачкі ног свайго партнёра. Затым. адначасова выпрамляючы і раслабляючы ногі, стукалі адзін аднаго “мяккім месцам”. Пры гэтым трэба было як мага болей раскачацца для таго, каб мацней стукнуць і вывезці з гульні праціўніка.


І вось у такую мы таксама гулялі:
№ 12. Называецца“Соль важыць”
Двое гуляючых становяцца адзін да другога спіной, цапляючы ззаду адзін аднаго рукамі. Затым па чарзе падымалі адзін аднаго на спіну, адрываючы ногі ад зямлі. Выйграваў той, хто вытрымліваў.

– Ой, бабулечка, цікава ты расказваеш, але я ніяк не магу ўявіць, як гэта выглядае.
– Ну, паказваць зараз не буду – старая ўжо, а вось намаляваць магу.
Я з удзячнасцю паглядзела на яе.
– А “Плот гнілы”, “Сусед”, “Печку”, “Скокалкі” такія гульні ведаеш?
– Не, – крыху ня ўпэўнена адказала я.
– Эх, вы, маладзёж-маладзёж, лепш бы у гульні гулялі, а не за камп’утарам усё сваім сядзелі, аблучаліся. Ну дык, пра што гэта я? А, слухай:

№ 13. У “Плот” мы гулялі так.
Колькасць гуляючых неабмежавана. Ігракі станавіліся ў доўгую лінію, трымаючыся за рукі – далонь у далонь. Затым першы ігрок пачынае бегаць такім чынам, каб разарваць ланцужок.

№ 14. “Сусед” таксама цікавая гульня.
Збіраюцца хлопцы і дзяўчаты. Садзяцца на лаўку. Выбіраюць водзячага. Ён бярэ ў далоні капейку і ложыць яе, як бы ўсім, але капейка аказваецца ў далонях толькі аднаго чалавека. Тады вызывае з гурта аднаго чалавека, які павінен адгадаць, у каго знаходзіцца капейка. Той, у каго капейка, выбірае сабе пару. Калі ўсіх дзяўчат і хлопцаў выбралі, застаецца нехта адзін, які прайграў.

Я зачаравана глядзела на бабулю. Ніколі б не здагадалася, што яна так можа захапіцца размовай пра якія-небудзь гульні. Усмешка і ўвогуле не сыходзіла з яе вуснаў, а ў вачах, вакол якіх дробная сетачка з маршчынак, блішчэлі “агеньчыкі”.
№ 15. Ну, дык вось пра “Печку”. Там, значыцца, з гліны або зямлі рабілі імітацыю печкі. Адзін з гуляючых клаў у яе што-небудзь і адыходзіў у бок, а другі павінен быў украсці тое, што ляжала ў печы. Першы павінен быў дагнаць яго, забраць украдзенае і палажыць на месца. Гульня працягвалася ў такім жа парадку, як і пачыналася. Калі злодзея дагнаць не ўдавалася, гуляючыя мяняліся месцамі.

№ 16. А “Скокалкі” і ўвогуле простая гульня. На бервяно клалі дошку. Двое гуляючых станавіліся на яе з дзвух бакоў. Затым па чарзе, падскокваючы, стараліся як мага вышэй падкінуць партнёра, які стаяў на другім баку дошкі. Выйграваў той, хто больш за ўсіх прастаіць на дошцы.

– Зразумела?
– Да, усё зразумела… Не, мы, бабулечка і праўда такіх гульняў у дзяцінстве не ведалі.
– А ў што ж вы гулялі?
– Ну, “Замарозку” памятаю, “Фанты”…
№ 17. “Фанты”? Мы ў яе таксама гулялі. Значыць, хлопцы і дзяўчаты садзяцца на лаўку. Зложваюць рукі. Вадзячы раздае ўсім фанты (асабістыя рэчы кожнага з гуляючых). Адзін чалавек становіцца к усім спіной. У яго пытаюцца: “Што прысудзіць гэтаму фанту?” Потым даюцца розныя заданні. Калі чалавек выконвае сваё заданне, то ён можа забраць свой фант.

– Да-да, у нас таксама нешта падобнае…
– Вось, найшлі нешта агульнае ў пакаленнях, – засмяялася яна. – Добра, пайдзі дапамажы бабулі сваёй любімай, бо нічога не паспеем. Лета год корміць.


4 жніўня.

Раніцай я ўжо ехала ў горад. У руках, акрамя гасцінцаў ад бабулі, трымала свой сшытачак. Мне захацелася перачытаць тое, што было запісанна сёння. На старонках было выведзена:

№ 18. Гульня “Золата”.
На прызьбе сядзелі гуляючыя. Выбіраўся адзін вадзячы, які ў далонях трымаў “золата” (маленькі каменьчык). Усе гуляючыя клалі рукі, склаўшы далоні, на калені. Вадзячы ішоў па чарзе, укладваючы свае далоні ў далоні кожнага гуляючага. Унезаметку ён кідаў аднаму з іх каменьчык. Прайшоўшы ўсіх, вадзячы крычаў : “Золата, золата, да мяне!”. Той, у каго ў руках аказаўся каменьчык, павінен быў выскачыць да вадзячага. Вадзячы і ігрок з “золатам” мяняліся месцамі.

№ 19. Гульня “Рэпка”.
Гуляючыя садзіліся на падлогу адзін за другім, раставіўшы ногі ў бакі і моцна трымаючыся за талію суседа. Адзін станавіўся спераду ланцужка і браў за рукі вядучага ланцужка, які сядзеў першым. Моцнымі рыўкамі ён павінен быў вырваць “рэпку”. Калі ўдавалася падняць першага іграка, то ўсе астатнія таксама ўставалі, а першы ігрок станавіўся апошнім.

№ 20. “Жаніцьба Цярэшкі”.
На Каляды любімай гульнёй была “Жаніцьба Цярэшкі”. Гулялі ў яе 2–3 дні. Тое, што “накалядвалі” ражаныя, станавілася асновай застолля на “жаніцьбе”. Перад пачаткам спявалі:
Ехала Каляда ў вазочку,
А за ёй дзевачкі ў вяночку.
Ехала Каляда ў рэшаце,
А за ёй хлопцы брэшучы.
Дзяўчаты смяяліся з хлопцаў, вешалі на вароты аднаго з іх ляльку, намякаючы, што ў яго ў новым годзе народзіцца дзіця. А хлопцы павінны былі ўкрасці ў дзяўчатак падушку, каб даведацца пра патаемныя думкі дзяўчат.

Перагартнуўшы старонкі, я пачала разглядваць схематычныя малюначкі да гульняў, якія мы намалявалі разам з бабуляй. Увогуле атрымалася нядрэнна! Мне спадабалася!

На развітанне бабуля дадала: “Ты, мая дзетачка, да цёткі Тані з’едзі ў вёску. Калі хочаш, я ёй патэлефаную…”
Адказ зразумелы. Мая усмешка усё сказала за мяне!


5 жніўня.

Аножкі – маленькая вёсачка ў некалькі домікаў бліз горада. Жывуць тут адны бабулі. Маладзёжы зусім няма. Таму вуліца на першы погляд здаецца апусцелая. На двары спякота і ніхто не разыкуе хадзіць па гэтакаму сонцапёку.

Цётка Таня – стрыечная сястра маёй бабулі. Усё дзяцінства яны правялі разам. Бабуля расказвала, што ў маладосці цётка Таня была самай вясёлай дзеўкай у вёсцы. За гэта яе ўсе любілі і паважалі.

Насамрэч, цётачка зусім не змянілася, толькі знешне. А так уся тая ж весялуха, як і раней.
–Ой, ці то да мяне Русланачка заехала? – радасна зашчабятала цётачка. – Праходзь, праходзь у дом. Я толькі што аладачкі напякла, як ведала. Садзіся, мая даражэнькая.

Пасля абеду мы сядзелі ў садзе ў цені шматгадовых яблынь. Цётачка не спыняючыся распавядала мне пра сваё дзяцінства і маладосць:
– Як жылі… Не, такога зараз усё роўна няма.
– Цётачка, а можа вы песенку якую ведаеце, можа праспяваеце? – з надзеей спытала я.
– Дзетачка, я ў маладосці ўсё ўмела: і вышываць, і людзей весяліць, і танцаваць, а вось спяваць ня ўмею. Не даў Бог такога шчасця.
– А як вось вы святы спраўлялі?
– Ой, святы ў нас не хужэй за вашыя праходзілі, а можа яшчэ і весялей.

№ 21. Вось, напрыклад, на Шчадрэц гадалі па жэрцы: у які бок жэрдачка пакажа, у той бок дзеўка і замуж пойдзе.

№ 22. Прыносілі дровы ў хату: калі колькасць парная, то ў гэтым годзе дзеўка ў пары будзе.

№ 23. Пяклі аладкі і давалі сабаку – па гэтым гаданні вызначалі, хто першы замуж выйдзе.

Вось як было.
№ 24. А на Уласа ездзілі скудзельніць. Ад 4 да 5 чалавек. Прыязжалі ў вёску да сваіх знаёмых з другой вёскі. Бралі сваю пралку, верацяно, ехалі да сябровак на нядзелю. Іх, безумоўна, частавалі, а яны пралі, ткалі, вышывалі. Калі ехалі, то запрагалі пару коней і спявалі:
Галоўкі, галоўкі, каб быў лён доўгі,
Галвачы, галвачы, каб былі буракі, як таўкачы.

– Як цікава! – з задавальненнем адказала я. – А яшчэ што-небудзь памятаеце?
– Канечне, не была б то цётка Таня!
№ 25. Мы на Юр’е красілі яйца, збіраліся гуртам, бралі гарэлку, хлеб і хадзілі кругам жыта. Каб расло вялікае, каб быў добры ўраджай.
№ 26. А быў яшчэ адзін такі абрад, “Папялец” называўся: пасля Каляд прыносілі ў хату да хлопца калодку. У гурце моладзі была і дзяўчына, якая хацела, каб гэты хлопец узяў яе замуж. Моладзь смяялася, спявала жартоўныя песні. А бацькі хлопца павінны былі даваць гарэлку і закуску.

– Да-а-а…Цётачка, верыце, зараз і не сумняваюся, што ў вашай вёсачкі былі самыя цікавыя святы, бо ў ёй былі вы…
– Дзетачка, засаромела старую, – расчырванелася бабуля.


6 жніўня.

Усіх сваіх інфармантаў я ўжо “выбрала”. Больш не ведала, да каго можна падацца. Смутак і адчай пачалі адаляваць мяне…

Увесь дзень хадзіла, як чужая. Нічога не радавала: ні сонейка за акенцам, ні лета…
Як быць?


7 жніўня.

Сёмы дзень маёй практыкі пачаўся вельмі непрадказальна. Раніцай мяне абудзіў званок тэлефона. Званіла кіраўнік маёй вакальнай студыі Таццяна Аляксандраўна: у 14.00 мне на рэпетыцыю.

Пасля заняткаў Таццяна Аляксандраўна падазвала мяне да сябе:
– Ты чаго нос павесіўшы ходзіш? Так не тое, што песню спець не атрымаецца… Песня – яна ж ад душы пяецца. Што здарылася?
– Ой, Таццяна Аляксандраўна, да з практыкай не ведаю што рабіць!
– А што ў цябе за практыка?
– Фальклорная. Я не ведаю, дзе мне матэрыял для яе драць. Сваіх ужо ўсіх апытала.
– О, табе карысна будзе. Прама як ведалі, што спяваеш. Ну, калі справа толькі ў гэтым, то я табе дапамагу. У мяне ёсць пара бабулечак старэнькіх, яны раней прыязджалі да нас выступаць. Вось табе іх тэлефоны. Дагаварыся з імі аб сустрэчы.
– Дзякуй вам вялікі,! Ня ведаю, што бы я без вас рабіла! Буду павінна…
– Будзеш-будзеш: пасля практыкі вывучыш якую-небудзь песню народную… – і на сцэну, – смеючыся адказала Таццяна Аляксандраўна.


8 жніўня.

З самай раніцы я патэлефанавала адной з тых бабулечак, чый нумар дала мне мая кіраўніца. Мы дамовіліся, што я преду да Веры Рыгораўны а 15 гадзіне.

Невялікі драўляны домік глядзеў сваімі вачамі-акенцамі на мяне. Я так хвалявалася, што на старонках гэтага дзённіка ўсіх эмоцый адлюстраваць немагчыма.
– Добры дзень! – тоненькім галасочкам прапіскнула я. – Я Карахоева Руслана. Мы сёння з вамі дамаўляліся, што я прыеду…
– Ах, ты Божа мой, памятую, канешне. Няўжо ты думаеш, што старая такая, дык розуму зусім няма? – засмяялася бабулечка.

Я таксама засмяялася ў адказ. І хваляванне адышло, як нейкі страшны сон. Як быццам і не было нічога, а Веру Рыгораўну я ўжо ведаю ўсё жыццё. З ёй мы дамовіліся, што я ў яе прабуду да 10 жніўня. Жыла яна адна. Мужа забрала смерць яшчэ 5 гадоў назад. Дзеці, унукі, праўнукі жылі ў розных гарадах: хто ў Мінску, хто ў Слоніме, Барысаве…
– А мне і добра, што ты да мяне прыехала. Мне хоць сумне не будзе. Так бывае пагутарыць з кем-небудзь хочацца… Эх, што гэта я? А дзе ты вучышся?
– У БДУ на філалагічным факультэце.
– Філёлаг? Цікавая ў цябе прафесія. Ой, а я ж так спявацю люблю. Раней во і ў горад да вас мяне запрашалі. Гэта зараз ужо не маю такой магчымасці – ногі зусім адказваюць. Давай пасля вячэры сядзім запісваць?
– Канечне!

Вечарам мы пачалі працу. Вера Рыгораўна тоненька зацянула першую песню:

№ 27.
Вокруг мене тіхо,
Надо мною Бог.
Не давіт мене крышка,
Не тесніт доска.
Умолклі ўсе скорбі,
Отаіла тоска.
Мір сырой глубокій –
Вырыт мне пріют.
Прі кончіне память
Вечную споют.
Всё прошло былое
Ветер пыль унёс,
Жду трубы глашенье
І тебя, Хрыстос.
Уснула я навекі
Непрабудным сном.
Сэрца ўжо не б’ёцца
І не слышан звон.

Спявала Вера Рыгораўна так хораша! Такога выканання народнай песні я ніколі яшчэ не чула:

№ 28.
Каля рэчкі, каля броду
Дзеўчына ішла.
І глядзела ўсё на воду,
Слёзанькі ліла:

– Ой, чаму я, чаму некрасіва?
Ой, чаму, чаму?
Некрасіва, нешчасліва
Ой, чаму,чаму?*

Палюбіла казачэньку
Рана па вясне.
Яго кудры, яго вочы
Ноччу сняцца мне.

Ой, як часта мне на сэрцы,
Калі ноч ідзе,
Мой міленькі, даражэнькі
Да другой ідзе.

І яшчэ.

№ 29.
Маруся, Маруся,
Цяжка жыць з табою.
Не адзін я вечар
Прасядзеў з табою.

Ні адзін я вечар,
Ні адну нядзелю.
На цябе, Маруся,
Уся мая надзея.

Уся мая надзея:
Хачу цебя взяці,
Ліба не пазволіт
Сястра родна, маці.

Сястру перамагу,
Маці перапрашу.
Прывязу Марусю,
Як чырвону розу.

Прывязу Марусю,
Пасаджу ў куточку.
Скажу: “Глядзі, мама,
Як на родну дочку”.

– Кнігаў не чытала,
Пісем не пісала,
Каб чужое дзіце
За сваё шчытала.

– Дам табе, Маруся,
Каня варанова.
А падзі ад мене,
Ад сына раднова.

– А каня прадам,
І вазьму я грошы.
Твайго сына люблю,
Бо твой сын харошы.

Твайго сына люблю
І хачу з ім жыці
А ты, мая мамка,
Будзеш нас любіці.

– Вось такія песенькі! А хочаш прыпевачак табе напаю? Павесялю маладзенькую.

№ 29.
Галубыя занавескі,
Яны рэдка ў каго.
Русы валасы пад палку
У мілёначка маяго.

№ 30.
Не ўхажывай напрасна,
Не кудрэй себе дзівей.
Нам не нада кучаравых,
Еслі нету трудодней.

№ 31.
Пражыла сто лет старуха,
Сабралася уміраць.
А цяпер ужо рашыла,
Што б на Марсе пабываць.

№ 32.
Я сказала дарагому
В палуночнай цішыне:
“За цябе я, мой саколік,
Выду замуж на Луне”.

– О, прам такі і пра мяне – пажартавала бабуля. – Слухай далей!

№ 33.
Не ругай мяне, мамаша,
Я не многа хлеба ем.
Скора, скора выду замуж
І цябе не надаем.

№ 34.
Не ругай мяне,мамаша,
За памаду, за духі.
Ні сама я іх купляю,
Іх купляюць жаніхі.

№ 35.
На акне стаяць вазоны,
Расцвілі букетамі.
Што я, мамка, вінавата?
Прыласкаў канфетамі

№ 36.
Все гавораць: “Восень, восень”,
Но трава зелёная.
Все гавораць: “Мілы бросіў”,
Но я ўсё вясёлая.

№ 37.
Чаму лямпа не гарыць?
Кірасін з вадою.
Чаму мілы не прыйшоў?
Наверна, з другою.

№ 38.
Ох, ты, Коля, Нікалай,
Сядзі дома, не гуляй.
Не хадзі на тот канец,
Не насі дзеўкам калец.

– Ну, досыць ужо, заўтра працягнем. А то суседкі скажуць, што бабка Вера зусім ужо здурнела. Свята ў яе! Пойда-мо!


9 жніўня.

Другі дзень майго прабывання ў Веры Рыгораўны. За снеданнем яна спела мне яшчэ некалькі песень:

№ 39.
Ты девчонка молодая,
Белолица, хороша.
Знать, судьба моя такая,
Чтоб влюбился я в тебя.

Чтоб влюбился я в тебя
И влюбился, и укахался.
Жить без тебя я не могу!
Скоро я с тобой познался
Ты свободу поняла.

Ты не любишь – только губишь.
Придет вечер – ты не идешь.
Я все знаю, понимаю,
Что другого ты найдешь.

Если любишь, так люби же,
Мое сердце успокой.
А не любишь – попрощайся,
Мое сердце успокой.

№ 40.
Ой, пайду я ў поле
Пашукаю долі.
Ой, я долі не знайшла
На магілачкі зайшла.

На магілачкі зайшла,
Каласочак там знайшла.
Ой, ды гэты каласок
Роднай мамкі галасок.

– Ой, устань, мамка, не ляжы,
Ды мне долю пакажы.
-– дзі, сірочка, у чужы край
Там і долю ты шукай.
А там будзе добры пан,
Добры людзям, добры і нам.

№ 41.
Иду я темной ночкой,
Едва на свет гляжу.
Забилося сердечко,
Чем ближе подхожу.

Подхожу к коридору
И дернула в звонок.
И вдруг от этой двери
Отщелкнулся замок.

Пришла туда служанка,
Мне ручку подала.
И с гордою улыбкой
По комнатам вела.

Все комнаты закрыты,
Где тайный совет был.
Одна из них открыта,
Где милый мой сидел.

Сидит он на диване
И курит табаку,
И держит на коленях
Соперницу мою.

– Подруга ты, подруга,
Соперница моя,
Зачем отбила друга,
Ты друга от меня?

Неужели ты, девчонка,
В любви не была?
Неужели ты не знаешь,
Как любовь дорога?

Огонь горит, пылает
Любовь жарчей огня.
Огонь зальют водою,
Любовь ничем нельзя.

№ 42.
Жыла-была ўдава,
Два сыночка радзіла,
Два сыночка радзіла
І ў кітайку спавіла,
І ў кітайку спавіла,
І ў чысты Дунай пусціла.
– Ты, Дунайка, не дудзі,
Маіх дзетак не будзі.
А ты, жоўценькі пясочак,
Дык пакрый маіх дзяточак.

У дваццаць першаму гаду
Выйшла ўдова па ваду.
Стала ўдова воду браць –
Стаў караблік падплываць.
Адзін сядзіць на брусу,
Чэша русую касу.
Другі сядзіць на краю,
Дзержыць у руцэ вяслу.
– Здраствуй, малада ўдава,
Ці ты пойдзеш за мяне?
– За аднаго сама іду,
За другога дачку даю.

Яшчэ той свет не настаў,
Каб сын з маткай шлюб узяў.
Яшчэ той не нарадзіўся,
Каб брат з сястрою ажаніўся.

№ 43.
Ой, у полі, полі
Карчомка стаяла,
А ў той карчомцы
Былі два малойцы.

Ой, адзін малойчык
П’е мёд і гарэлку,
А другі малойчык
Заляцае дзеўку:

– Едзьма, дзеўка, з намі,
З намі, казакамі.
Табе лепей будзе,
Як у роднай мамы.
Дзеўка паслухала
Села і паехала.

Едуць яны, едуць,
Ды і пад’язджаюць
К высокаму бору,
К цёмнаму лесу.

Прывязалі дзеўку
За сасну косамі.
Падпалілі сосну
Знізу ды да верху.

Як сасенка тлее,
І дзевачка млее.
Як сасенка гарыць,
Дзевачка гаварыць:

– Ой, хто ў лесе чуе,
Няхай паратуе.
А хто дочкі мае,
Няхай спагадае:
Па заходзе сонца
Ў карчму не пускае.

№ 44.
Приди ж ко мне, мама, хоть раз на часочек,
Хочу я увидеть родные черты.
Все были родными, как была ты жива,
Все стали чужими, как умерла ты.
Все были родными, как была ты жива,
Все стали чужими, как умерла ты.

Счастливый день свадьбы, девчонка взгрустнула,
Как белая чайка о море грустит:
– Любимая мама, моя дорогая,
Пришла я на свадьбу тебя пригласить.
Любимая мама, моя дорогая,
Пришла я на свадьбу тебя пригласить.

Туманы седые могилу покрыли,
Девчонка вдвоем на могилу пришла:
– Туманы, туманы, верните мне маму,
Она нас сегодня поздравить должна.
Туманы, туманы, верните мне маму,
Она нас сегодня поздравить должна.

Любите вы маму, лелейте вы маму,
И мамину ласку вы вспоминайте все.
Умрет ваша мама, тогда вы поймете
Не купите маму нигде ни за что.
Умрет ваша мама, тогда вы поймете
Не купите маму нигде ни за что.

Пасля я дапамагла бабулі на агародзе, палюбавалася мясцовай прыгажосцю прыроды. Ах, як усё ж такі добра апынуцца на некалькі дзён у нятронутым рукамі чалавека асяроддзі. Прырода – самы лепшы лекар для душы і цела!

– Ну што,працягнем? – ужо сама цягнула мяне Вера Рыгораўна, каб я хоць на некалькі хвілін зрабілася яе ўдзячным слухачом.

№ 45.
Ой, Божа, мой Божа,
З высокага неба,
Паслухай малітву маю.

Вазьмі маю душу
Высока да себе,
А цела ў сырую зямлю.

Насыпце над ёю
Высока магілу,
Травою яна зарасце.

Садзіце над ёю
Чырвону каліну,
Вясною яна зацвіце.

К ёй будуць прылятаць
Вясной і пташкі,
І будуць над ёй шчэбятаць.

А я не пачую,
Бо буду глыбока
У сырой зямельцы ляжаць.

Магіла глыбока,
Хацёнка маленька,
А ў ёй і акенца няма.

А я, сірацінка,
Як на дрэве галінка,
Ляжаць у ёй буду сама.

Калісь маі ногі
Па свету хадзілі,
О, Божа, была благадаць.

Калісь маі рукі
Так цяжка рабілі,
А сёння на грудзях ляжаць.

Дарога шырока,
Магіла глыбока,
Я ўжо не вярнуся назад.

№ 46.
Смерць прідёт, подкосіт –
Труд земной пропаў
Каждый усё бросіт,
Што ўжо назбіраў.

Но трудіцца нада,
Нада как-та жыць.
Богу памаліцца,
Бліжняга любіць.

Будем мы маліцца
За душу её.
Каб Господь ізбавіл
От грехов её.

Господі, помілуй,
Господі, прості.
На суде помілуй,
Вечностью любі

№ 47.
Скоро настанет мой праздник.
Последний, прощальный мой пир.
Душа моя горестно взглянет,
Навеки покинув и мир.

Умоют меня и причешут
Заботливой, нежной рукой,
В нову одежду оденут,
Как будто мой праздник большой

В пригробном молчанье и пенье
При блеску свечей восковых
В пригробном молчанье и пенье
Увижу друзей и родных.

Родные наслоняться низко,
Без страха ко мне подойдут,
Лицо мое нежно целуют
И стих мне прощальный поют.

По улице тихой, знакомой
Все будут меня провожать.
Покроют парчой небогатой,
А я буду в гробе лежать.

Мой гроб у могилу опустят,
Потом разойдутся все прочь.
И грустно луна над могилой
Будет светить усю ночь.

Родные, по мне не грустите,
Тропинку найдете всегда.
Хотя бы в тяжелу минуту,
Прошу, навещайте меня!

№ 48.
Вы не вейтесь, русые кудри
Над моею больной головой.

Вот настанет замрочное утро,
Будет дождик осенний мросить.
Ты услышишь печальное пенье,
Как меня понесут хоронить.

Из друзей моих верных, неверных,
Знать, никто не придет провожать.
Только ты лишь, моя дорогая,
Будешь громко над гробом рыдать.

И последний ты раз поцелуешь,
Как в могилу положат меня,
И уста мои больше не скажут,
Что прощай, дорогая моя.

№ 49.
От смерти откупиться,
Ох, нельзя никак.
Под землей гноится
Богатый и бедняк.

Все мы забываем
О душасти святой.
Пусть нас забросают
Сырою землей.

Живем мы, собираем Все своей рукой.

Богатства наживаем –
Это прах земной.

Глаза ужо закрыла,
Прощай, увесь свет.
Мне дана дорога:
Идти на тот свет.

Прощайте, все родные,
Все мои друзья.
Обнять меня готова
Сырая земля.

Вырыта могила
В южной тишине.
Не плачте, родные,
Тяжка будзе мне.

Проходи, прохожий,
Помяни мой прах.
Я теперь ужо дома –
Вы еще в гостях.



Гэтыя песні па-сапраўднаму кранулі душу. Такі лірычны, журботны матыў захаваўся на працягу ўсёй размовы. Вера Рыгораўна шмат пела песень пра пахаванне людзей. Гэта таму, што ў сваім жыцці яна часта сустаркалася са смерцю, некалькі разоў бачыла яе твар у твар.

Я скончыла дзевяты дзень сваёй практыкі. Скажу, нават, больш: ніколі не думала, што мне настолькі спадабаецца збіраць фальклор. З адкрыццём нечага новага ў сабе я заснула.


10 жніўня.

Сёння апошняя мая сустрэча з Верай Рыгораўнай. За гэтыя дні, праведзеныя разам з ёй, я прывязалася, як кажуць, і сэрцам, і душой да гэтай жвавенькай бабулечкі. Сум чытаўся не толькі ў маіх, але і ў яе вачах.

– Можа, у цябе ў наступным годзе такая ж практыка будзе, га? – з надзеей спытала мяне Вера Рыгораўна.
– Не, Вера Рыгораўна, такой ужо не будзе, – з сумам адказала я.
– Ой, а і нашто нам практыка? Ты да мяне на канікулах так прыязджай. Во, са мной не заскучаеш. Усяму цябе абучым: і ткаць, і пірагі пекчы, і сарочкі вышываць… Прыедзеш?
– Ах, Вера Рыгораўна, ну куды ж я ўжо без вас? Канечне, прыеду!

У вачах бабулькі адразу ж прачыталася радасць.

– Ну што, давай я табе якіх-небудзь святочных песень напаю. А то ўчора, бедненькая, засумавала…

№ 50.
Севодня Купала, а ўзаўтра Ян –
Будзе вам, хлопчыкі, і ліхая доля.
Ох, якое ліха-ліхое,
Да пагоняцца сабакі ў поле.

Немножка табе, кукушкі, і кукаваці,
Толькі ад Яна да Пятра.
Пятровая ночка ды невялічка,
Да і не выспалася дзевічка.

Ягадкі рвала-драмала,
А перабірала – заснула.
А перабраўшы – заснула,
Да ехаў малодзька – не чула.

– Уставай, дзевіца, годзе ўжо спаць.
Колькі ў цябе сватаў на дварэ!
Колькі ў цябе сватаў на дварэ!
Да ці не стане падаркаў на стале?!

Сорак сараковак ручнікоў,
Да сорак сараковак палацён.
– Няхай яны едуць – гэта ж не мае.
А як будуць ехаць і ды сваты мае.

А як будуць ехаць і ды сваты мае,
Будзе бура дуброва шумеці.
Будзе бура дуброва шумеці,
Будзе бітая дарожанька пылеці.

№ 51.
А яшчэ на Каляду такое спявалі, дай Бог памяці:

Ехала Каляда ў вазочку
А за ёй дзевачкі ў ваночку.
Ехала Каляда ў рэшаце,
А за ёй хлопцы брэшучы.

22:00 – я ўжо дома!!!!!!!!


11 жніўня.

Практыка падыходзіць да завяршэння! Але ў мяне ёсць яшчэ адзін нумарок: Вольгі Адамаўны з Браткава. З ёй мы дамовіліся аб сустрэчы яшчэ 4 дні таму. Яна чакала мяне да сябе. Гэта не магло не радаваць.

Заўтра абавязкова папрашу матулю, каб завезла мяне да Вольгі Адамаўны. А пакуль прынялася апрацоўваць ужо сабраны матэрыял.


12 жніўня.

Пад вечар прыехала з работы матуля, і мы (я і мой дыктафон) адправіліся да Вольгі Адамаўны. З мамай дамовілся, што яна прыедзе за мной праз гадзінну. Ведаю, што часу вельмі мала. Але перанапрагаць такую старую бабулечку (а ёй ужо 95 гадоў!) я проста не мею права.

– Прывітанне, дзітачка! – пачулася з правага куточка. – Да ты падыдзі сюды, ня бойся!

У пакоі моцна пахла нейкімі лекамі. Я падышла да краваці і ўбачыла там такую худзенечкую і маленечкую бабулечку, што, здавалася, яе можна было прыкрыць аднымі далонямі.

-Ты прабач, дзітачка! Я ж не хацела. Старасць усё гэта паганая. Захварэла я!
– Ой, ведаеце, я, мабыць, потым прыеду. Вам можа дапамагчы чым?
– Да не, ня трэба, любачка. Дачка мая тут, проста па ваду з хаты выйшла. Ты гэта… заўтра прыязджай. Можа, палягчэй зробіцца…
– Папраўляйцеся! Да пабачэння!
– Да пабачэння, любачка…

Ну, вось…Бабулечка захварэла. Буду маліцца, каб усё абышлося і яна яшчэ пражыла столькі ж! Да заўтра!


13 жніўня.

Сёння ўсё паўтарылася: мама прыхала з работы, і мы адразу адправіліся да Вольгі Адамаўны. Але на гэты раз бабулечка ўжо не выглядала такой сухенькай, якой паказалася мне ў першы дзень нашай сустрэчы.

– Добры дзень!
– Добры! А я цябе ўжо даўно чакаю. Я ж пець прама страсць як люблю… Можа, як серыалы гэтыя пра каханне ці “Малахава +”…Але не, спяваць нават і больш. Бо калі гэтых тэлевізараў не было, толькі ж песняй і выратоўваліся.
– А якія вам больш за усё песні падабаюцца?
– Якія ж дзеўчыне маглі песні падабацца? Пра каханне, канечне… Асабліва рамансы.
– Ой, гэта ж трэба ўмець выконваць рамансы… Яны ж не такія лёгкія.
– Дзіцятачка, пажыла б ты столькі, сколькі я, дык і не такому б навучылася... Ну, што пішаш?

№ 52.
Аднажды сіжу за гітарай
Я весела пела на ней.
Я весела пела, іграла,
У душэ маёй радасць была.
Я весела пела, іграла,
У душэ маёй радасць была.

Любілі міня, уважалі,
І многія гналісь за мной.
Семнаццаць мне лет мінавала
Ой, что же случілась са мной?
Семнаццаць мне лет мінавала
Ой ,что же случілась са мной?

Гуляла я с мілым па рошчы,
Церзалась я ў жаднай любві.
Садзілась к нему на калені,
Ціхонька шэптала: “Люблю!”
Садзілась к нему на калені,
Ціхонька шэптала: “Люблю!”
Любі міня, Шура, любі!”

Вдруг молнія тут засвіркала,
Па рошчы раздался тут гром.
Па рошчы раздался тут гром.
Спешу я дамой тарапліва,
А дождік усё брызгал в ліцо.
Всё плачыт да ніткі смачыла,
Пака да крылечка дашла.
Всё плачыт да ніткі смачыла,
Пака да крылечка дашла.

Ціхонька прабралася в сені,
Ціхонька я в спальню зашла.
І збросіла мокрае плаце,
Ціхонька ў пасцельку легла.
І збросіла мокрае плаце,
Ціхонька ў пасцельку легла.

Но заўтра жэ рана-раненька
Ой, што жэ я віжу з крыльца:
Мой міленькая Шура-ізменьшчык
Он едзе з другою з венца.
Мой міленькая Шура-ізменьшчык
Он едзе з другою з венца.

Нікак жа, нікак жа ні краша,
Ні краша она за міня.
Но толька палучша адзета,
Наверна, багача міня.
Но толька палучша адзета,
Наверна, багача міня.

І музыка марша іграла,
Все людзі крычалі: “Ура!”
Із запада выстрал раздался –
Невеста ўпала мертва.
Із запада выстрал раздался –
Невеста ўпала мертва

Тры рошчы её харанілі,
Гдзе міленькай клялся ў любві,
Гдзе первыя дні я ўзнала
Всё шчасце, блажэнства любві.
Гдзе первыя дні я ўзнала
Всё шчасце, блажэнства любві.

№ 53.
На берэгу сідзіт дзевіца,
Она ш’ёт шолкам платок.
Пагода чудная такая
На платок шолку ні стаёт.
– Марак, марак, но нет вам шолку,
Хаця б немножка для меня.
– А вы зайдзіце, пасматрыце,
Какой заводзін есць для вас.

Ана взыйшла – парус паднялся,
Ана уснула крэпкім сном.
Ана ачнулася і відзіць,
Што сіня мора ліш кругом.

– Марак, марак, пусці на бераг,
А то мне дурна ад валны.
– Прасі што хочаш, ну не эта,
Ведзь ты астанішся са мной.

– Нас тры сястры сястры – адна за графам,
Другая – немцава жына,
А я маложа іх всіх краша
Прастой марачкай быць далжна.

– Ні будзеш ты прастой марачкай,
А каралевай будзіш ты.
Я восем лет іскал паўсюду
Такой красавіцы, как ты.

– А “Шумел камыш” ведаеш такую?
– Крышачку нешта памятую…
– Ну дык падцягвайся:

№ 54.
Шумел камыш, дзерэўя гнулісь,
А ночка цёмная была.
Адна вазлюбленая пара
Всю ноч гуляла да ўтра.
А паутру ана прачнулась
І відзіць мілава свайго.
А паутру ана прачнулась
І відзіць мілава свайго.

Ана рукой глаза закрыла
І горка плакаць начала.
Ана рукой глаза закрыла
І горка плакаць начала.

– Прыду дамой, а дома спросят:
“Дзе доч гуляла, дзе была?”

– А ты скажы: “В саду гуляла,
Трапінкай к цёценьке зашла”.
А еслі дома ні павераць,
То прыхадзі апяці сюда.
А еслі дома ні павераць,
То прыхадзі апяці сюда.

Прышла дамой, а дома ругань –
Атец пакою ні даёт.
Прышла дамой, а дома ругань –
Атец пакою ні даёт.

Пайшла я ў сад – ево там нету,
Ево ні будзет нікагда.
Пайшла я ў сад – ево там нету,
Ево ні будзет нікагда.

Вазьму я вёдра-карамысла
Пайду я ў мора за вадой.
Вазьму я вёдра-карамысла
Пайду я ў мора за вадой.

Кагда я к мору падхадзіла,
Марскія воды разыдалісь.
Кагда я к мору падхадзіла,
Марскія воды разыдалісь.

І я на вёдзерках пісала
Сваім радзіцелям пісьмо.
“Прашчай, папаша і мамаша,
Прашчай, мой садзік зеленой.

Прашчайце, кусцікі, берозкі,
І ты, мой мілый дарагой.
Прашчайце, кусцікі, берозкі,
І ты, мой мілый дарагой.

№ 55.
“В адном горадзе…” В адном горадзе бліз Саратава
Пад названнем тот горад Петровск
Там жыла сем’я нібагатая,
Мама была бледна точна воск.

Долга мучылась ана страдальніца,
І аставіла беленькі свет.
Двух дзецей сваіх ана аставіла
І дала ім такой жэ атвет:

– Мае вы дзетачкі, мае сіротачкі,
Трудна будзе без мамы вам жыць:
Ні адзенут вас, ні абмоют вас,
Вам прыдзёцца раздзетым хадзіць.

Узглянула і заплакала,
І вздыхнула ана цяжэло:
– Мае вы дзетачкі, мае сіротачкі.
І канчаюцца словы её.

№ 56.
А ў полі верба,
Пад вербой вада.
Там хадзіла, там гуляла
Дзеўка малада.

Дзеўка ад вады,
Хлопец да вады:
– Пастой-пастой, дзеўчыначка,
Дай каню вады.

– Рада пастаяць,
Каню вады даць
Мае босенькія ножкі
Студзёна стаяць.

– Я зіму пачуў,
Ножкі абвярчу.
А як вернемся дадому –
Боцікі куплю!

–А шутачкі-прыбаутачкі любіш? – спытала бабуля.
– А як жа… – адказала я.
– Ёсць у мяне такая, “Дзед і баба” называецца:

№ 57.
У месяцы сенцябры
Папала пароша.
Дзед бабу палюбіў,
Што баба хароша.

Узяў ён яе за ручэнькі
Павёў у светліцу.
Праважае сваю бабку
Мера маладзіцу.

Узяў ён яе за ручэнькі,
Павёў у садочак:
“Вот табе, мая бабка,
Макавы цвяточак”.

Агледзеўся дзедка,
Што баба старая.
І старая, і глухая,
Яшчэ к таму злая.

– Убярыся , бабка,
У бела адзенне.
Пойдзем з табою, бабка,
К мосту на вяселля.

Убралася бабка
Ў бела адзенне.
Пайшла з дзеткам
К мосту на вяселле.

Дзед стаіць на броду
Ткнуў бабу ў воду:
– Вот табе, мая бабка,
Сваім грахом кайся.
Хоць халодна вадзічэнька,
Але пакупайся!

Баба воду чае –
Наверх выплывае.
Дзед стаіць на мосце
Калом падпіхае.

Завярнуўся дзедка
Ды пайшоў дадому:
– Далі Бог Богу,
Жаніцца не буду!”.

Ажаніўся дзедка,
Ды ўзяў маладуху.
Сюды-туды правярнула,
Даглядзела духу.

Мы разам гучна засмяяліся. Тут зайшла ў пакой дачка Вольгі Адамаўны:
– А што гэта вы тут спяваеце, дзевачкі? – весела спытала яна.
– Дак вось спяваем песні маладосці маёй, – пакачала галавой бабулечка.
– А ты дзяўчыне “Пры Мураўскай дарожке…” пела? Не? Вооой, як мне гэта песня падабаецца.
У адказ я пачула:

№ 58.
Пры Мураўскай дарожкі
Стаялі тры сасны.
Прашчался сам мой міленькай
Да будушчай вясны.
Прашчался сам мой міленькай
Да будушчай вясны.

Он клялся і бажылся
Са мной адною жыць,
На дальней жэ старонке
Адну міня любіць.
На дальней жэ старонке
Адну міня любіць.

Аднажды мне прыснілся
Ужасны страшны сон:
Мой мілы ажаніўся,
Нарушыў клятву он.
Мой мілы ажаніўся,
Нарушыў клятву он.

А я над сном смеялась
У відзі яснага дня:
Не можэт эта збыцца,
Штоб мілы забыл міня.
Не можэт эта збыцца,
Штоб мілы забыл міня.

Аднажды мне праснілся
Ужасны страшны сон:
Мой мілы ажаніўся
З красавіцай другой.
Мой мілы ажаніўся
З красавіцай другой.

А я ў варот стаяла,
Кагда он праезджал.
В бальшой талпе народу
Он взглядам атыскал.
В бальшой талпе народу
Он взглядам атыскал.

Он взглянул на мае очы,
Глаза он апусціл.
Узнал чые-то гора
І шчасце он разбіл.
Узнал чые-то гора
І шчасце он разбіл.

Пайду я в лес зелёный,
Дзе рэчанькі цекуць.
Халоднымі валнамі
Аны міня вазьмуць.
Халоднымі валнамі
Аны міня вазьмуць.

Скора прыехала мама. Нас напаілі малаком з аладкамі. Ох, гэтыя бабулькі! Развіталася з Вольгай Адамаўнай, а яе дачке абяцала прывезці копію дыска з запісамі…Так што не развітваюся!


14 жніўня.

Усё! Апошні дзень маёй практыкі, апошнія старонкі майго дзённіка. Засталіся невялікія дробязі па афармленні практыкі.

Мая практыка стала для мяне самым сапраўдным жыццёвым вопытам. Гэтыя чатырнаццаць дзён праляцелі, як адно імгненне. Такое яркае і запамінальнае. Колькі пазітыўных эмоцый прайшло праз мяне! Самае цікавае, што я зусім не адчуваю сябе стомленай. Наадварот, адчуваю нейкае “другое дыханне”, як кажуць у народзе. Такое не забываецца!


ЗМЕСТ

Фальклор гарадскіх субкультур маладзёжны выраз : Калі ў вас разумныя вочы… 2 Маўчанне - гэта лепшы спосаб адказу на дурныя пытанні 3 Калі пры сустрэчы чалавек выбавіў адну слухаўку… 3 Амбиции – это когда вы идете на экзамен… 3 Чыста прыбраная кватэра і смачная вячэра… 3 Дзіцячы фальклор Гульні: Гульня “Кот і Мышка” 3 Гульня “Каршун” 4 Гульня “У пана” 4 Гульня “Каза” 4 Гульня “Казёл” 4 Гульня “Мак біць” 5 Гульня “Соль важыць” 5 Гульня “Плот гнілы” 6 Гульня “Сусед” 6 Гульня “Печка” 6 Гульня “Скокалкі” 6 Гульня “Фанты” 6 Гульня “Золата” 7 Гульня “Рэпка” 7 Калядная гульня “Жаніцьба Цярэшкі” 7 Каляндарна-святочная проза Абрады. Зімовы цыкл: Шчадрэц 8 Улас 9 Веснавы цыкл: Юр’е 9 Папялец 9 Каляндарна-абрадавая паэзія Летні цыкл: “Севодня Купала…” 24 Зімовы цыкл: “Ехала Каляда…” 25 Пазаабрадавая лірыка. Прыпеўкі: “Галубыя занавескі” 13 “Не ўхажывай напрасна” 13 “Пражыла сто лет старуха” 13 “Я сказала дарагому…” 13 “Не ругай мяне, мамаша…” 14 “Не ругай мяне, мамаша…”(2) 14 “На акне стаяць вазоны…” 14 “Восень” 14 “Чаму лямпа не гарыць? 14 “Ох, ты, Коля, Нікалай…” 14 Традыцыйная сацыяльная казацкая песня: “Ой, у полі, полі…” 17 Бытавая любоўная песня: “Каля рэчкі, каля броду…” 11 “Иду я темной ночкой…” 16 “Ты девчонка молодая…” 15 “А ў полі верба…” 32 Бытавая сямейная песня: “Маруся…” 12 Бытавая сіроцкая песня: “Приди ж ко мне, мама…” 19 “Ой, пайду я ў поле…” 15 Бытавая ўдовіная песня: “Жыла-была ўдава” 17 Жартоўная песня: “Дзед і баба” 33 Жорсткія рамансы: “Аднажды сіжу за гітарай” 27 “На берэгу сідзіт дзевіца” 29 “Шумел камыш” 30 “В адном горадзе” 31 “Пры Мураўскай дарожкі…” 35 Сямейна-абрадавая паэзія. Песні-пасльмы: “Вокруг мене тіхо” 11 “Ой, Божа, мой Божа…” 19 “Смерць прідёт подкосіт…” 20 “Скоро настанет мой праздник…” 21 “Вы не вейтесь, русые кудри…” 22 “От смерти откупиться…” 23


1. Прыклады эсэ.
     - Ольга Кирлик. Символика числа 3 в сказках
     - Елизавета Вишевская.
     Актуален ли жанр колыбельной песни сегодня?

     - Александр Логойко.Фольклор и кич
     - Вольга Плешэвеня. Фальклор ва ўмовах сучаснага горада
     - Татьяна Исакова. Воспитательная функция загадки
2. Партфолiо Куксанавай Палiны
3. Справаздача па фальклорнай
     практыцы Карахоевай Русланы Алегаўны


Наверх старонкі || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz