Хуткая дапамога

Беларускі дзяржаўны універсітэт
Філалагічны факультэт
Кафедра тэорыі літаратуры



Партфоліо

Вясельныя песні


Студэнткі 1 курса, 2 групы
Спецыяльнасці: “Беларуская філалогія”
Карахоевай Русланы
Выкладчык – Кавалева Р.М.

Мінск
2010


1.

Тэмай свайго даследвання я выбрала вясельныя песні, таму што лічу, што, у большай ці меньшай ступені, гэта тэма актуальна для кожнай маладой дзяўчыны. Мяне, напрыклад, з дзяцінства прываблівала вяселле, як свята з самай ярка выражанай абрадавасцю. Ёсць у вяселлі шмат таго незведанага, крыху патаемнага, што прываблівае кожную жанчыну ад самых маленькіх да ўжо зусім дарослых.
Чаму вясельныя песні? Таму што менавіта з вясельнымі песнямі я знаёма вельмі павярхова. Сучасныя вяселлі абрады яшчэ памятаюць, а вось пра песні зусім пазабыліся. Таму мне захацелася разглядзець гэтую тэму больш глыбока . Яшчэ я з самых маленькіх сваіх гадкоў займаюся музыкай. І для мяне гэта партфоліо з`яўляецца цудоўным спосабам пашырыць свае пазнанні яшчэ і ў музыцы.

1.1

* Беларуская народная творчасць. Вяселле.Песні. Кніга 1/ Акадэмія навук БССР/ Мінск, “Навука і тэхніка”, 1980 г.
* Беларуская народная творчасць. Народны тэатр/ Акадэмія навук БССР/ Мінск, “Навука і тэхніка”, 1983 г.
* Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі/ В.С.Цітоў/ Мінск, “Беларусь”, 1996 г.
* Беларускі фальклор. Хрэстаматыя/ Складальнікі: К. П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І.К. Цішчанка/ Мінск, “Вышэйшая школа”, 1996 г.

1.2

Цудоўнейшай крыніцай для даследвання вясельных песень, на мой погляд, з`яўляецца БНТ “Вяселле”. Менавіта яе я і ўзяла за аснову.
Калі я яшчэ не адкрыла кнігу, а толькі атрымала яе ў бібліятэцы, ужо ведала, што яе вазьму за аснову свайго даследвання. Па-першае, знешне кніга вельмі рэспектабельна, адразу кідаецца ў вочы яе памер. У 1 частцы змешчана каля 1227 вясельных песень. Згадзіцеся, не мала. Калі ж правяла больш глыбокі аналіз кнігі, яшчэ раз пераканалася ў тым, што лепшай крыніцы для свайго партфоліо мне, мабыць, не знайсці.
Вельмі спадабалася, што ў кнізе не проста змешчаны вясельныя песні, але яшчэ складальнікі патурбаваліся над тым, каб растлумачыць звычайнаму чытачу, што ўяўляе сабой спецыфіка беларускага вясельнага фальклору.
Аўтар адзначае: “ Вяселле – выключная з`ява ў беларускім фальклоры. Ні адна падзея ў сяменым жыцці селяніна не суправаджаецца такой паслядоўнай сістэмай абавязковых абрадаў і песень, як вяселле”.
У кнізе А.С. Фядосік змясціў свой каментарый “Песні заручын і ад`езду маладога да нявесты”, у якім ён апісвае усю спецыфіку першай часткі (усіх шэсць) БНТ “Вяселле.Песні”. Аўтар растлумачвае чытачу сутнасць заручын, як “ адзін з важнейшых вясельных абрадаў, у часе якога хлопец і дзяўчына аб`яўляюцца жаніхом і нявестай, урачыста дамаўляюцца аб шлюбе”.
Але больш за усё спадабалася тое. Што кніга мае музычны дадатак да некаторых песень. Таму можна не толькі тэарэтычна пазнаёміцца з вясельнымі песнямі, але і паспрабаваць выканаць гэта на практыцы – праспяваць.

2.

У выніку усе вясельныя песні на шэсць асноўных вялікіх груп, кожная з якіх складае асобную кнігу:

1. Заручынныя. Малады збіраецца і едзе да маладой
2. Каравайныя. Зборная суботы. Пасадныя
3. Сірочыя. Малады прыязджае да маладой. Шлюбныя
4. Пасля шлюбу ў маладой
5. Пасля шлюбу ў маладога
6. Велічальныя. Жартоўна-сатырычныя. Прпеўкі. Прыгаворы, рацэі, пажаданні

Пагадзіцеся, кола даследвання вельмі і вельмі шырокая. Таму я выбрала з усяго мноства адну, на мой погляд, вельмі значную тэму – заручынныя песні. Менавіта з заручын усё і пачынаецца. Лічу вельмі важным даследваць тое, што з`яўляецца асновай далейшага ходу дзеяннеў.

2.1

* Беларуская народная творчасць. Вяселле.Песні. Кніга 1/ Акадэмія навук БССР/ Мінск, “Навука і тэхніка”, 1980 г.
* Беларускі фальклор. Хрэстаматыя/ Складальнікі: К. П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І.К. Цішчанка/ Мінск, “Вышэйшая школа”, 1996 г.
* www.vitba.org
* clashsmusic.of.by

2.2

Як я ўжо адзначала, матэрыялу па маёй тэме дастаткова і ў бібліятэках, і ў Інтэрнэце. Не спадабаўся той факт, што ў многіх крыніцах такая даволі складаная і шырокая тэма высветлена вельмі павярхова. Але сустракаліся і такіх зборнікі, з якімі працаваць адно задавальненне.

2.3

Дадатковы матэрыял можна знайсці, на мой погляд, у саміх носьбітаў фальклору – нашых паважаных бабуль і дзядуль. Вельмі рада, што мне выпала такая магчымасць. Таму фальклорную практыку я чакаю з задавальненнем.

3.

Тэму сваёй працы я акрэсліла так: “ Заручынныя песні ў фальклоры”.
Але спачатку хочацца крышачку расказаць пра саму сутнасць такога абраду, як заручыны: “ Асноўнай мэтай гэтага звычаю быў агляд хаты і гаспадаркі жаніха, знаёмства з пасагам нявесты. Бяднейшыя сяляне нярэка вымушаны былі ісці на падман: каб гаспадар здаваўся больш заможным, насыпалі зерне на бочку, перавернутую дном уверх, пазычалі ў суседзяў рэчы, жывёлу. Ад вынікаў агляду гаспадаркі і пасагу залежыла канчатковая згода на шлюб”.
Такім чынам, мы бачым наколькі важным для абодвух бакоў было гэтае мерапрыемства.
Усе перажыванні і глыбокія пачуцці маладых знайшлі сваё адлюстраванне ў песнях. У данным выпадку зпеснях заручын. Па тэматыцы песні заручын класіфікуюцца так:

- Прыехалі на заручыны
- Прадраканні зязюлі, сны маладой
- Частыя святы
- Таргуюць нявесту
- Заручаюць маладых
- Прапілі бацькі дачку
- Заручылі маладыхБацькі просяць заручонную падаць вады
- За сталом у час заручын
- Жартоўныя
- Рыхтуюць прыданае і дары для вяселля
- Гатуюць ежу, пітво, прыбіраюць хату для вяселля
- У любы час заручын і падрыхтоўкі для вяселля

Прадмет даслвання – песні заручын.
Мэта – больш грунтоўнае вывучэнне сутнасці заручынных песень
Задачы – пошук незвычайных песень, пошук найбольш знакамітых песень, вывучэнне іх паходжання і функцый.

4.

* Беларуская народная творчасць. Вяселле.Песні. Кніга 1/ Акадэмія навук БССР/ Мінск, “Навука і тэхніка”, 1980 г.
* Беларуская народная творчасць. Народны тэатр/ Акадэмія навук БССР/ Мінск, “Навука і тэхніка”, 1983 г.
* Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі/ В.С.Цітоў/ Мінск, “Беларусь”, 1996 г.
* Беларускі фальклор. Хрэстаматыя/ Складальнікі: К. П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І.К. Цішчанка/ Мінск, “Вышэйшая школа”, 1996 г.
* www.vitba.org
* clashsmusic.of.by
* Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч. для студэнтаў філал. спец. ВНУ/ К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік і інш. Мн., 2000

4.3

Падручнік “Беларуская вусна-паэтычная творчасць”. У кнізе паказваецца спецыфіка фальклолру, даецца кароткі агляд гісторыі фалькларыстыкі, асвятляецца агульнае развіцце беларускай вусна-паэтычнай творчасці і ўсіх яе відаў і жанраў, раскрываецца ідэйа-тэматычны змест, асаблівасці паэтыкі, месца і роля фальклору ў духоўным жыцці народа.

4.4

“ Вяселле з усімі яго кампанентамі звычайна разглядаюць як народную драму, якая ўвабрала ў сябе элементы эпікі і лірыкі”.
“ У многіх вясельных песнях слаба развіта вобразна-паэтычная аснова, і таму іх змест раскрываецца праз абрад, які часта з`яўляецца адзіным фактарам пры тлумачэнні песень і вызначэнні іх функцыянальная прыналежнасці”.
“ Нягледзячы на тое, што функцыянальны прынцып найбольш выразна раскрывае спецыфіку беларускага вясельнага фальклору, прывесці паслядоўна класіфікацыю ўсіх песень па гэтаму прынцыпу немагчыма”.
“ Ужо на пачатковых этапах шлюбнай абраднасці раскрываецца надзвычайнае багацце ідэйна-тэматычнага зместу беларускіх вясельных песень, іх паэтычнае хараство, мастацкая дасканаласць”.

4.6

Дадатак:
Як сцякалi дзвi рэчанькi,
Тож обiдвi быстрысенькi!
Як зайшоўся мiсяц з сонцам,
Тож абое яснэсенькi
Да й абiдва маладэсенькi.
Першы пасаг з-пад мiсяца,
Другiй пасаг з-пад сонейка.
З-пад мiсяца маладый жэнiшок,
З-пад сонэнька малада дзiвонька.

                ***
— Малада дзевачка,
якая ты харошая!
Цi не сонца цябе радзiла,
Цi не месяц цябе гадаваў,
Цi не ветры цябе калыхалi,
Цi не зоркi цябе забаўлялi?

                ***
Маладзенькi Ванечка,
Умеў жонку выбiрацi,
Умеў жонку выбiрацi —
Умей яе шанавацi:
Каб босая не хадзiла,
Каб лапцiкаў не насiла,
Часта ў госцейкi хадзiла.
Не карай яе дубцом,
Карай шчырым слаўцом.
Яна дубца не баiцца —
Шчыру слоўцу пакарыцца.

                ***
У нас сёння нядзелечка-васкрасенне,
Зачынаецца таццянчына вяселле.
Пiва з мёдам злiваецца — на пiццё,
Пара людзей злучаецца — на жыццё.
Пiва з мёдам злiваецца — пiць будуць,
Пара людзей злучаецца — жыць будуць.

                ***
Да ўжо ж нам да заручынкі,
Бог нам даў.
Пабраліся дзеткі да за ручанькі,
Бог ім даў.

                ***
Пойдзем, дзеўкі, на заручыны,
А там сенцы закручаны.
Пойдзем, дзеўкі, на запоіны,
А там сенцы закроены.
Пакуль сенца адкруцілі,
Дзевачку заручылі.
Пакуль сенцы адкраілі.
Дзевачку запаілі.

5.

Тэмы эсэ:
1. “Вяселле сучаснасці”
2. “Заручыны – неабходны элемент вяселля”

Тэмы курсавых работ:
1. “Спецыфіка заручын, іх сутнасць. Адлюстраванне з боку фальклору”
2. “Утылітарная функцыя абрадаў і паэтычнах твораў беларускага вясельнага фальклору”


Творчыя працы:
1. Аналіз беларускай народнай казкі “Мал-Малышок”.
                     Руслана Карахоева
2. Навіны анімалістычнай краіны.
                     коллективБаранюк Светлана
Беленькая Оксана
Бородич Ольга
Викторчик Ольга

3. Партфоліо.
                     Руслана Карахоева


Наверх старонкі || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz