Калі ўсе мы належым да папуляцыі homo ludens, то філолагаў трэба вылучаць у асобную эвалюцыйную групу homo superludens, настолькі любяць яны разнастайныя гульні ды забаўкі. Гуляючыся з моваю, гуляючыся з сэнсамі, бессаромна заігрываючы з традыцыяй і цаляючы ў мадэрновыя тэндэнцыі – толькі так і можна жыць, праўда ж?
Прынамсі, сапраўднаму філолагу.
У гэты раз – прэзентацыя вынікаў маштабнага эксперымента. Як думаеце, што можна пабачыць за туманам? Што пабачылі нашы філолагі, чытайце ў рубрыцы.