Арт-галерэя

Я нарадзілася ў 1977 у г. Любань.
У 1994 скончыла сярэднюю школу №6 г. Салiгорска і адначасова мастацкую школу
Тры гады з 1996 па 1999 навучалася ў мастацкай вучэльнi iмя Глебава.
Тры гады з 2007 па 2009 працавала ў выдавецтве Свята-Елiсавецiнскага манастыра iлюстратарам.

Ілюстравала наступныя кнігі:

«Да першай зоркi» - зборнiк рассказаў для дзяцей (праца для выдавецтва беларускага экзархата). - 2007
«Свечка у вакне» - зборнiк рассказаў для дзяцей (праца для выдавецтва беларускага экзархата). - 2007
«Казкi дрымучага леса» В.Палушкiна (праца для выдавецтва Свята–Елiсавецiнскага манастыра). - 2007-2008
«Сказ пра Сiлу ды Cмеласць» (для выдавецтва беларускага экзархата). - 2008
«Малiтоўнік для самых маленькiх» (для выдавецтва Свята–Елiсавецiнскага манастыра). - 2008
«Хораша дома!» - кнiга для чытання у коле сям'i; складальнiк Д.Шэвараў
(для выдавецтва Свята–Елiсавецiнскага манастыра). - 2008
«Казкi з чароунага куфра» - Рыхард фон Фолькман (для выдавецтва Свята–Елiсавецiнскага манастыра) - 2009

Удзельнічала ў выставах:

Рэспублiканская выстава па вынiках пленэру (Палац Мастацтвау, Мiнск, 1999 год)
Трэцяе месца за работу «Выспа святога Баторыя».
«Мiфы і паданнi Беларусi» (Галерэя iнстытута культуры, Мiнск, 2003 год)
Трыпцiх «Сны драулянай Марыi».
Выстава ў музеі БДАМ. Работа «Сумнае неба» (Мінск, 2004 год)
Выстава па вынiках пленэра. (Крыжова, Польшча, 2005 год)
Выстава ў Палацы Мастацтваў. Работа «Сад в марте» (Мінск, 2006 год)
Выстава ў Палацы Мастацтваў. Работа «Вялiкдзень» (Мінск, 2007 год)
Выстава выпускнiкоў БДАМ. Тры дыпломных афорта:
«Пiлiпаука», «Пятро», «Дзяды». (2007 год)
Выстава «Калядны фэст». Палац Мастацтваў, Мiнск,
Работа «Ражство». (2007 год)
Конкурс «Кнiга года 2008». (Цюмень, 2008 год)
Сярэбраная лiтара і дыплом «Мастак года-2008».
За iлюстрацы да кнiгi В.Палушкiна «Казкi дрымучага леса».
У 2010 годзе праілюстравала кнігу "Прекраса" з серыi Алены Чудзiнавай аб гiсторыі Старажытнай Русi для дзяцей малодшага школьнага ўзроста (для выдавецтва "ТрыМаг", Масква, 2010 год).


А цяпер колькі слоў
аб сваёй дыпломнай працы, прадстаўленай у альманаху.


Беларускiя песнi ўплецены ў мяне як чырвоная нiтка у белы рушнiк, гэта тое роднае, што заусёды з табой. Уся дабрыня і мудрасць, усё каханне і паэзiя..
Выток натхнення й арыенцiр, дзе шукаць сябе, калi заблытаешся у павуціне мiтуслiвасцi, трывожнасцi жыцця, гэта калыска, што можа вярнуць цябе ў той рытм, у якiм нарадзiуся - рытм спакою й гармонii. Рытм сусьвету.
Кiраунiк майго дыплома - Уладзiмiр Вiшнеўскi, ён шмат дапамог мне ў гэтай працы - ён адносiўся да працэсу вельмi далiкатна, дазволiў майму адчуванню плыць свабодна, - (сапраўды, песнi - яны ж для кожнага свае, непаўторныя), за што яму вельмi удзячная .

Калi мне не хапала часу i сiл, ён станавiўся i друкаваў тыраж, бо й праўда - той год быў такi напружаны, што немагчыма было ахапiць гэта сваімі толькi сiламi; ён усiм дзялiўся - друкарскімi сакрэтамi, проста жыццёвым вопытам, дапамог прадаць некалькi лiстоў, - i ўсе затраты на дыплом вярнулiся, таму - нiзкi паклон яму i вялкi дзякуй.
Iдэю календара падаў Уладзiмiр Савiч, загадчык кафедры графiкi БДАМ на той час, - я планавала рабiць нешта накшталт кнiгi цi проста набору лiстоў з афортамi i песнямi, якiя я сама люблю, ведаю, спяваю. Шмат песень перабрала я, пакуль выбрала са шматлiкх тыя, што найбольш бы адлюстроўувалi
карцiну кожнага з месяцау. Потым кожную з гэтых песень пражыла, адчула па-свойму, - i паэзiя народа цесна пераплялася з маёй асабiстай,з маiм каханнем i бачаннем - атрымалася 14 афортаў i макет календара - усё гэта было зроблена за амаль чатыры месяцы.

Зараз я нячаста размаўляю на роднай мове i зусiм не спяваю... Але ўсё роўна гэта са мной - заўсёды, глыбока ўва мне. Калi я рабiла свой дыплом, мне хацелася, каб кожны, хто будзе яго бачыць, хто, можа, далёкі ад гэтага цi не адчувае прыгажосці нашых спеваў - адчуў i палюбiў бы.
Праз мае бачанне ... праз каханне мае...

Глядзець календар

Сайт создан в системе uCoz