Фотападарожжа
Палескія сустрэчы

20 мая ў в. Андронава Кобрынскага раёна прайшоў фестываль «Гостына», прысвечаны спеўнай традыцыі Заходняга Палесся.
Адбываўся фестываль на тэрыторыі аграэкасядзібы «Палескія традыцыі», гаспадыня якой Ніна Мікіцічна Главацкая сабрала пад сваім дахам гасцей з некалькіх раёнаў.

У фэсце бралі ўдзел жыхары вёсак Радоставо з Іванаўскага раёна; Болота, Андроново з Кобрынскага раёна; Літвынкі з Жабінкаўскага раёна, а таксама сябры мінскіх фальклорных гуртоў Рада, Горынь і Гуда.

Гучалі абрадавыя і лірычныя спевы рэгіянальныя і з іншых раёнаў Беларусі, а таксама ўкраінскія, польскія і рускія песні, якія праз сваю прыгажосць і арыгінальнасць ўвайшлі ў народную традыцыю краю.

Канешне, не абышлося без танцаў: ад веснавых карагодаў да «Полькі» і «Гапака».

Музыкі нястомна гралі ўлюбёныя мелодыі

Спявалі прыпеўкі і мясцовыя вытрындычкы

Моладзь з цікаўнасцю слухала песні і расказы старых

А сталыя людзі з добрай усмешкай назіралі за танцавальным імпэтам маладых

І як колісь гучала шырокая, як палёт бусла, палеская песня.

Завітала на «Гостыну» і падзялілася ўражаннямі
Таццяна Лук'янава

Сайт создан в системе uCoz