ХІІ Шырмаўскія чытанні

29 лістапада 2012 г. на базе філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта былі праведзены ХІІ Шырмаўскія чытанні. Арганізатарам Чытанняў выступіў філалагічны факультэт у складзе кафедры тэорыі літаратуры(загадчык – В. П. Рагойша), вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору (загадчык – Т. А. Марозава) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Фалькларыстыка” (загадчык – В. В. Прыемка).

У склад Аргкамітэта Чытанняў увайшлі:

старшыня – В. П. Рагойша, д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ;

члены аргкамітэта – Р. М. Кавалёва, к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ; Т. А. Марозава, к.ф.н., дацэнт, загадчык ВНЛБФ пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ; В. В. Прыемка, к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ; Т. В. Лук’янава, к.ф.н., выкладчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ; С. В. Шамякіна, выкладчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ, М. Ю. Латышкевіч, магістр філалогіі, аспірант кафедры тэорыі літаратуры, супрацоўнік ВНЛБФ пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ, В. І. Палукошка, мнс ВНЛБФ пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ, В. С. Дзянісенка, аспірант ДНУ “Цэнтр даследавання беларускай мовы, літаратуры і культуры НАН Беларусі”, супрацоўнік ВНЛБФ пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ, В. І. Лынша, лабарант кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

Заяўкі на ўдзел у ХІІ Чытаннях падалі каля 50 чалавек. У рабоце пленарнага пасяджэння і секцый узялі ўдзел студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і навуковыя работнікі з 7-ці ВНУ рэспублікі (БДУ ў складзе філалагічнага факультэта, гістарычнага факультэта, факультэта міжнародных зносін; БДПУ імя М. Танка ў складзе факультэта беларускай і рускай філалогіі і міжуніверсітэцкай кафедры тэорыі і гісторыі культуры, БДУКіМ у складзе факультэта традыцыйнай народнай культуры і сучаснага мастацтва; МДЛУ; БДАМ; ГДУ імя Ф. Скарыны ў складзе філалагічнага факультэта; БрДУ імя А. Пушкіна ў складзе юрыдычнага факультэта, УА МДПУ імя І. П. Шамякіна ў складзе філалагічнага факультэта), ДНУ “Цэнтр даследавання беларускай мовы, літаратуры і культуры НАН Беларусі” і Савічскай СШ Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пленарнае пасяджэнне ХІІ Шырмаўскіх чытанняў было адкрыта мастацкім прывітаннем ад студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта БДУ Ганны Небаўсенкі і музычна-інструментальнага гурта “Джамбібум” – госця пленарнага паседжання.

У ролі вядучага выступіла аспірантка кафедры тэорыі літаратуры, супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ М. Ю. Латышкевіч.

Далей з віншавальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей ХІІ Шырмаўскіх чытанняў звярнуліся:

Іван Сямёнавіч Роўда, дэкан філалагічнага факультэта БДУ, д.ф.н., прафесар;

Вячаслаў Пятровіч Рагойша, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ, д.ф.н., прафесар;

Было заслухана 3 пленарныя даклады. Першы з іх – “Ахоўнік душы народа” – падрыхтаваў загадчык кафедры тэорыі літаратуры, д.ф.н., прафесар Вячаслаў Пятровіч Рагойша. Другі – “Беларускія антрапаганічныя легенды ў кантэксце магічных практык” – зачытала доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Васільеўна Валодзіна. Апошні пленарны даклад “К вопросу происхождения, распространения и бытования белорусских духовных стихов” прапанавала ўвазе слухачоў кандыдат мастацтвазнаўства Лілія Фаільеўна Баранкевіч.

Пленарнае паседжанне суправаджалася прэзентацыяй фотаздымкаў Р. Р. Шырмы з архіву ВНЛБФ.

Акрамя таго, вядучая М. Ю. Латышкевіч прарэкламавала дзевяты нумар навуковага зборніка “Фалькларыстычныя даследаванні”, прысвечаны 90-годдзю Веры Анісімаўны Захаравай, восьмы нумар факультэцкага электроннага альманаха “Дзьмухавец”, “Клуб Аматараў Фантастыкі (і кампанія)”.

На заключэнне прагучала імправізацыя музычна-інструментальнага гурта “Джамбібум”.

Працавала 3 секцыі.

Секцыя 1 “Фальклор у культуразнаўчым і лінгвістычным аспектах”. Старшыня – доктар філасофскіх навук, прафесар, прафесар кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ Э. К. Дарашэвіч, сакратар – аспірант ДНУ “Цэнтр даследавання беларускай мовы, літаратуры і культуры НАН Беларусі”, супрацоўнік ВНЛБФ пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ В. С. Дзянісенка. На секцыі прысутнічала 15 чалавек.

Секцыя 2 “Традыцыйныя жанры фальклору: паэтыка, семантыка”. Старшыні – д.ф.н., загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Валянціна Станіславаўна Новак; к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Міхаіл Паўлавіч Кенька, сакратар – аспірант кафедры тэорыі літаратуры, супрацоўнік ВНЛБФ пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ. На всекцыі выступілі з дакладамі 12 чалавек.

Секцыя 3 “Літаратура і фальклор”. Старшыня – выкладчык кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Славяна Вячаславаўна Шамякіна, сакратар – малодшы навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ В. І. Палукошка. Секцыя працавала ў складзе 13 чалавек.

Як бачна, аргкамітэт вытрымлівае наватарскую на час першых Чытанняў ідэю збіраць пад дахам Шырмаўскіх чытаняў, у адной аўдыторыі, за адным сталом усіх зацікаўленых асоб ад вучня, студэнта да доктара навук, не замыкацца ў коле толькі фалькларыстычных праблем, смела распрацоўваць інтэгратыўныя навуковыя напрамкі разам з прадстаўнікамі іншых дысцыплін.


Сайт создан в системе uCoz